Пра гэта гавораць. 21.by

Пра гэта гавораць

18.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродне

Папугай "перамог" ваўкоў

Падчас свята ў Гродзенскім заапарку ў наведнікаў пацікавіліся, хто з тутэйшых гадаванцаў ім найбольш сімпатычны. "Перамогу" з яўнай перавагай атрымаў жако Гоша, які набраў больш за чвэрць галасоў.

Другое месца занялі поні, а трэцяе падзялілі малпы, мядзведзі, ваўкі і вослік па мянушцы Крыста. Наступныя пазіцыі ў своеасаблівым рэйтынгу папулярнасці дасталіся прадстаўнікам каціных (ільвы, тыгры, рысі) і арлам. Не засталіся незаўважанымі і зубр, вярблюды, алені, лісы, пясцы, кракадзіл і дзікабраз. Удзельнікі галасавання пажадалі заапарку хутчэй завяршыць рэканструкцыю, а таксама мець добрых спонсараў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

У Бешанковічах

Снарады і міны ля вёскі

Паблізу вёскі Крупеніна Бешанковіцкага раёна ў лесе знайшлі тры артылерыйскія снарады, 10 мінамётных мін, чатыры гранаты і звыш 50 узрывальнікаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сапёрамі небяспечныя знаходкі былі знішчаны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

У Баранавічах "Нудыстаў" апранулі...

Мінулым летам чацвёра мужчын прагуляліся па праспекце Савецкім, што ў Баранавічах, "у чым маці нарадзіла". "Нудыстаў" бачылі многія гараджане, і неўзабаве іх затрымала міліцыя.

Пракуратура ўбачыла ва ўчынку затрыманых "наўмысныя дзеянні, якія вылучаюцца выключным цынізмам". Па факце была заведзена крымінальная справа. І вось адбыўся суд. Падчас пасяджэння хуліганы растлумачылі, што яны вырашылі пайсці ў заклад. Маўляў, выйграе той, хто пройдзецца па праспекце голым. Вось і пайшлі, а дзве жанчыны следам неслі адзенне (яны, дарэчы, праходзілі як сведкі). Падсудныя заявілі, што былі п'янымі, і сваю віну прызналі. Суд, улічыўшы іх чыстасардэчнае раскаянне, дваіх асудзіў на 6 месяцаў арышту, а трэцяга — да 2 гадоў пазбаўлення волі і прымусовага лячэння ад алкагалізму. Апошні атрымаў такое суровае пакаранне, бо да гэтага быў 5 разоў судзімы. А вось чацвёрты "нудыст" уцёк, і цяпер знаходзіцца ў вышуку. Асуджаныя з прыгаворам пагадзіліся і не сталі яго абскарджваць.

Сымон Свістуновіч.

У Чашніках

Віно прадаецца па графіку

У Чашніцкім раёне вырашылі змагацца са злоўжываннем спіртным, абмежаваўшы час яго продажу, у прыватнасці, пладова-ягадных вінаў. У адпаведнасці з рашэннем Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта, у першым квартале гэтага года ўстаноўлены канкрэтны час продажу пладова-ягадных вінаў у аб'ектах рознічнага гандлю ўсіх формаў уласнасці, размешчаных на тэрыторыі Чашніцкага раёна. "Чарніла" цяпер можна купіць з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 18.00.

Як растлумачылі "Звяздзе" ў райвыканкаме, рашэнне прынялі ў мэтах выканання Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п'янства і алкагалізму на 2011—2015 гады. Гэта, у ліку іншага, павінна паўплываць і на ўзровень злачыннасці. У стане алкагольнага ап'янення здзяйсняецца кожнае трэцяе злачынства ў раёне, амаль кожнае другое з іх — асабліва цяжкае. Не можа не турбаваць і той факт, што летась ад атручвання алкаголем у Чашніцкім раёне памерлі 13 грамадзян. А ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіравана 59 чалавек, з іх 17 жанчын.

Будзе працягвацца барацьба і з нелегальнымі гандлярамі зеллем. Толькі за мінулы год супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў Чашніцкага райвыканкама да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі каля 50 жыхароў раёна за незаконную рэалізацыю фальсіфікаваных спіртных напояў, самагону і самагоннай брагі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папугай "перамог" ваўкоў Падчас свята ў Гродзенскім заапарку ў наведнікаў пацікавіліся, хто з тутэйшых гадаванцаў ім найбольш сімпатычны. "Перамогу" з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика