Пачнём ужо сёння!
18.02.2012
—
Новости Общества
|
Ад нашых мужных продкаў мы набылі скарб, які ніхто і ніколі адабраць не зможа, — гэта любоў да Айчыны, яе гісторыі, пачуццё гонару за свой народ. Таму не дзіўна, што Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі трывала ўпісаўся ў шэраг нашых нацыянальных свят, увасабляючы павагу да тых, хто выбраў нялёгкую справу — забяспечваць мір, ахоўваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны. У духу патрыятызму трэба і надалей выхоўваць новае пакаленне. Дарэчы, міжнародным мужчынскім днём у многіх краінах свету лічыцца 19 лістапада. У гэты дзень там прынята адзначаць дасягненні мужчын у грамадскім і сямейным жыцці, а таксама іх стаўленне да жанчын... Так што, мужчыны Беларусі, ёсць прапанова! Давайце правядзём добры эксперымент: ад 23 лютага да 19 лістапада пакажам нашым любым жанчынам узоры адданасці ў пачуццях, павагу і дапамогу! Пачынаць можна ўжо сёння! Гэта таксама вельмі па-мужчынску! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад нашых мужных продкаў мы набылі скарб, які ніхто...
|
|