50 работнікаў "Электрасетак" у Оршы выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу
20.02.2012 17:18
—
Новости Общества
|
50 работнікаў "Электрасетак" у Оршы выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу Прычынай выхаду стала скасаванне дадатковых выплат па шкоднасці, паведамляе . Каля двух тыдняў таму рабочыя атрымалі разліковыя квіткі за студзень 2012 года. У іх не было налічэнняў за шкодныя ўмовы працы. У выніку кожны з работнікаў не далічыўся каля 100 тысяч рублёў.
Рабочыя кажуць, што пасля іх выхаду з прафсаюзу адміністрацыя прадпрыемства пайшла на шэраг саступак. Ім абяцалі ўзняць заробак, пагадзіліся выдаваць камандзіровачныя наперад, уключаць каларыферы ў гаражах для ацяплення памяшканняў. Таксама рабочым абяцалі своечасова выдаваць мыла і працоўныя пальчаткі. Паведамляецца таксама, што дырэктар прасіў рабочых вярнуцца ў афіцыйны прафсаюзу пасля таго, як будзе выкананы шэраг іх патрабаванняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычынай выхаду стала скасаванне дадатковых выплат па шкоднасці, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Каля двух тыдняў таму рабочыя атрымалі разліковыя квіткі... |
|