Фотакарэспандэнтку "Брестского курьера" хацелі выдаліць з мерапрыемства ў гарвыканкаме
20.02.2012 18:18
—
Новости Общества
|
Фотакарэспандэнтку "Брестского курьера" хацелі выдаліць з мерапрыемства ў гарвыканкаме Сябра ГА “БАЖ” Мілана Харытонава прыйшла 17 лютага на паседжанне горадабудаўнічай Рады, якая дзейнічае пры Брэсцкім гарвыканкаме, каб зрабіць некалькі фотадзымкаў на замову рэдакцыі .
Праз некаторы час пасля пачатку мерапрыемства старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў пачаў высвятляць, якое выданне прадстаўляе фотакарэспандэнтка, і заявіў, што ў Міланы Харытонавай няма акрэдытацыі, каб прысутнічаць на гэтым паседжанні. “Я паспрабавала ўдакладніць, ці праводзілася нейкая адмысловая акрэдытацыя на згаданым мерпрыемстве, - распавяла Мілана Харытонава. – Старшыня гарвыканкама патлумачыў, што такая акрэдытацыя патрэбная на ўсе мерапрыемствы, што ладзяцца ў гарвыканкаме, і, маўляў, без яе нельга на іх прысутнічаць”. Калі гэтыя словы выклікалі ўсмешку ў некаторых прысутных журналістаў, Аляксандр Палышэнкаў прапанаваў ім таксама пакінуць залу. Мілане Харытонавай жа ён заявіў, што яна выконвае “замову” і адпрацоўвае грошы. Зразумеўшы, што самастойна фотакарэспандэнтка з памяшкання не пойдзе, старшыня Брэсцкага гарвыканкама праз некалькі хвілінаў працягнуў паседжанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сябра ГА “БАЖ” Мілана Харытонава прыйшла 17 лютага на паседжанне горадабудаўнічай Рады, якая дзейнічае пры Брэсцкім гарвыканкаме, каб зрабіць некалькі... |
|