Лагапеды ўстаноў аховы здароўя перасталі быць педагогамі?
21.02.2012 10:22
—
Новости Общества
|
Лагапеды ўстаноў аховы здароўя перасталі быць педагогамі? У нумары за 25 студзеня "Звязда" змясціла артыкул
Артыкул быў накіраваны ў Міністэрства адукацыі, адкуль мы атрымалі наступны адказ: "Міністэрства адукацыі азнаёмілася з артыкулам і на запыт рэдакцыі ў рамках сваёй кампетэнцыі паведамляе наступнае. Настаўнікі-дэфектолагі ўстаноў адукацыі з'яўляюцца педагагічнымі работнікамі. У адпаведнасці з артыкулам 50 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, педагагічнымі работнікамі прызнаюцца асобы, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць (рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (ці) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстаноў адукацыі, яго структурных падраздзяленняў. Настаўнікі-дэфектолагі арганізацый аховы здароўя (акрамя іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю пры ўмове рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі) не рэалізуюць адукацыйныя праграмы, у адпаведнасці з заканадаўствам яны не могуць быць аднесены да педагагічных работнікаў. Акрамя таго, не вырашаны і іншыя пытанні, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю гэтых работнікаў (абгрунтаванасць наймення ў арганізацыях аховы здароўя пасады настаўніка-дэфектолага, устанаўлення кваліфікацыйных патрабаванняў да заняцця гэтай пасады, павышэння кваліфікацыі, аплаты працы, працягласці працоўнага водпуску і іншыя). Для вырашэння гэтых пытанняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь даў адпаведнае даручэнне Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству працы і сацыяльнай абароны і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь". Шчыра кажучы, пра тое, што "праводзіцца работа па ўрэгуляванні пытання аб працягласці працоўнага часу настаўнікаў-лагапедаў сістэмы аховы здароўя", апошнія чуюць на працягу амаль што паўгода, прычым з самых розных крыніц, паколькі звярталіся за гэты час не толькі ў Міністэрства адукацыі, але і ў Міністэрства аховы здароўя, у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя, і ў Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама. А пакуль "пытанне вырашаецца" і ведамствы разбіраюцца паміж сабой, хто ж усё-такі возьме лагапедаў пад сваё крыло, тыя вымушаны працаваць літаральна на знос, паколькі кіраўніцтва многіх устаноў аховы здароўя прымушае іх працаваць ад званка да званка, а гэта, між іншым, 8 гадзін штодзённай галасавой нагрузкі і непасрэдных стасункаў з пацыентамі. Ёсць установы аховы здароўя, дзе лагапедам, якія не вытрымліваюць такіх нагрузак, прапануюць працаваць чатыры гадзіны на прыёме з пацыентамі, а 4 гадзіны... масажыстамі. І людзі вымушаны звальняцца... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары за 25 студзеня "Звязда" змясціла артыкул "300 настаўнікаў-лагапедаў "завіслі" паміж небам і зямлёй". Нагадаем, што размова ў ім вялася аб няпростай сітуацыі, у... |
|