У Беларусі змяняецца парадак прысваення класаў упершыню паступаючым на дзяржслужбу. 21.by

У Беларусі змяняецца парадак прысваення класаў упершыню паступаючым на дзяржслужбу

23.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі змяняецца парадак прысваення класаў дзяржаўных служачых грамадзянам, якія ўпершыню паступаюць на дзяржслужбу. Адпаведны ўказ № 94 "Аб прысваенні класаў дзяржаўных служачых" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 лютага.

"Дакумент прадугледжвае змяненне парадку прысваення класаў дзяржаўных служачых грамадзянам, якія ўпершыню паступаюць на дзяржслужбу. У адпаведнасці з указам клас дзяржаўнага служачага прысвойваецца ім не пазней як за адзін месяц з дня назначэння на пасаду", — праінфармавалі ў прэс-службе.

Гэта мера дасць магчымасць павысіць узровень заработнай платы і, адпаведна, узровень сацыяльнай абароненасці дзяржслужачых, зрабіўшы тым самым дзяржаўную службу больш прывабнай як для маладых ініцыятыўных спецыялістаў, так і для работнікаў, якія маюць вялікі вопыт практычнай работы ў арганізацыях.

У выпадку ўстанаўлення для грамадзяніна, які ўпершыню паступае на дзяржслужбу, папярэдняга выпрабавання (па пагадненні бакоў на тэрмін ад трох да шасці месяцаў у адпаведнасці з артыкулам 29 закона "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь") клас дзяржаўнага служачага прысвойваецца не пазней як за адзін месяц з дня заканчэння тэрміну такога выпрабавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі змяняецца парадак прысваення класаў дзяржаўных служачых грамадзянам, якія ўпершыню паступаюць на дзяржслужбу. Адпаведны ўказ № 94 "Аб прысваенні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика