РОЗГАЛАС
23.02.2012
—
Новости Общества
|
Місія МВФ пачала работу ў Беларусі Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) будзе працаваць у Мінску з 22 лютага па 6 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.
Традыцыйная штогадовая місія будзе працаваць у рамках чацвёртага артыкула статута МВФ. "Будзе разгледжана эканамічная палітыка Беларусі за папярэдні год, а таксама змяненне эканамічнай сітуацыі ў краіне. Акрамя таго, з прадстаўнікамі ўлады будуць абмяркоўвацца пытанні эканамічнай палітыкі на бягучы год", — адзначылі ў Прадстаўніцтве МВФ. Узначаліць місію Крыс Джарвіс. Такія кансультацыі Міжнародны валютны фонд праводзіць з усімі краінамі-членамі. У час работы місіі ў Беларусі запланаваны сустрэчы ў Міністэрстве фінансаў, на якіх бакі абмяркуюць вынікі работы фінансавай сістэмы ў 2011 годзе, а таксама асноўныя прыярытэты і задачы бюджэтна-падатковай палітыкі ў 2012 годзе. Аднавясковец выратаваў 4-гадовага хлопчыкаУ выніку пажару ў двухкватэрным доме ў вёсцы Мехавое Гарадоцкага раёна пацярпеў чатырохгадовы хлопчык. Паводле інфармацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, пажар адбыўся днём. У адной з кватэр дома жыве ўдава з дваімі дзецьмі. Жанчына працуе на ферме даяркай, і малодшага 4-гадовага сына яна звычайна брала з сабой. Старэйшая 8-гадовая дачка ходзіць у школу. Але ў гэты дзень хлопчык прыхварэў, і жанчына вырашыла пакінуць яго дома. Пажар убачыла суседка па доме. Аднавяскоўцы ўзламалі ўваходныя дзверы і разбілі акно. Але толькі 23 гадовы Яўген, слесар Гарадоцкага прадпрыемстве кацельных і цеплавых сетак, не пабаяўся зайсці ўнутр і на падлозе ля дзвярэй убачыў хлопчыка ў непрытомным стане. Да прыбыцця машыны хуткай дапамогі хлопчык знаходзіўся ў доме Яўгена, дзе маці выратавальніка-добраахвотніка рабіла дзіцяці штучнае дыханне і масаж сэрца. Хлопчыка спачатку даставілі ў Гарадоцкую раённую бальніцу, але праз тры гадзіны накіравалі ў Віцебскую абласную — у рэанімацыйнае аддзяленне. Цяпер ён знаходзіцца ў цяжкім стане, бо моцна атруціўся чадным газам. Па папярэдніх звестках прычынай пажару з'явілася дзіцячае свавольства з агнём. Кватэру, дзе пражываюць маці з дзецьмі, раней наведвалі работнікі адукацыі, пажарнікі, участковы інспектар, аглядная камісія. І ніколі з іх боку не было якіх-небудзь прэтэнзій да гаспадыні. Паколькі ў выніку пажару кватэрай больш карыстацца нельга, сям'я перабралася да бабулі, якая жыве ў гэтай жа вёсцы. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Дом адновяць у максімальна кароткі тэрмінДом у вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна, які быў часткова разбураны ў выніку выбуху бытавога газу, будзе адноўлены. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Анатоль Мірчук, дадаўшы, што аднаўленне плануецца правесці ў максімальна кароткі тэрмін. На месцы, у Малінаўцы, ужо тыдзень працуюць праекціроўшчыкі інстытута "Белкомплекспраект". Вызначана, што паўтара пад'езда, якія знаходзяцца побач з разбураным, не пацярпелі. Нагадаем, што пакуль жыльцы гэтага дома расселеныя, пацярпелым аказана першая матэрыяльная падтрымка. Адзін чалавек загінуў у выніку выбуху, тры знаходзяцца на лячэнні, адзін з іх у цяжкім стане, другі — у стане сярэдняй цяжкасці, стан трэцяга стабільны. А следчая група працягвае сваю работу па факце надзвычайнай сітуацыі. Марына Хідджаз. Як пракласці адукацыйны маршрут?З 23 па 25 лютага ў Мінскім Палацы дзяцей і моладзі пройдзе юбілейная выстава "Адукацыя і кар'ера". За 10 гадоў свайго існавання выстава заваявала рэпутацыю важнейшай падзеі для тых людзей, якія шукаюць сваю адукацыйную траекторыю, паколькі дапамагае зарыентавацца ў моры адукацыйных паслуг, вызначыцца з выбарам прафесіі і навучальнай ўстановы, падабраць для сябе студэнцкую праграму абмену ці курсы па вывучэнні замежных моў. У выставе возьмуць удзел адукацыйныя ўстановы больш як 10 краін свету, у тым ліку Талінскі тэхналагічны ўніверсітэт, Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт, Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт, Кіпрскі міжнародны ўніверсітэт, Кракаўскі эканамічны ўніверсітэт, Усходне-Міжземнаморскі ўніверсітэт (Турцыя) і іншыя. Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь падрыхтавала спецыяльную прэзентацыю "Вышэйшая адукацыя ў Францыі для беларусаў". Маштабным блокам будуць прадстаўлены на выставе расійскія ВНУ. 23 і 24 лютага выстава будзе працаваць з 10 да 18 гадзін, а 25 лютага — з 10 да 15 гадзін. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Місія МВФ пачала работу ў Беларусі Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) будзе працаваць у Мінску з 22 лютага па 6 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў... |
|