Шышка — прадукт стратэгічны!
23.02.2012
—
Новости Общества
|
Лясгасы краіны завяршаюць нарыхтоўку лесанасеннай сыравіны. За сёлетні сезон збору шышак хваёвых парод дрэў, які распачаўся ў канцы лістапада мінулага года, яны нарыхтавалі ўжо 519 тон шышак елкі і 374 тоны — сасны, паведамілі ў Міністэрства лясной гаспадаркі. У Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры і лесанасенных цэхах лясгасаў вядзецца актыўная перапрацоўка сабранай сыравіны. У першую чаргу перапрацоўваюцца шышкі елкі, якая пладаносіць з перыядычнасцю адзін раз на пяць гадоў. Сабраны падчас сёлетняга сезона ўраджай шышак елкі дазволіць сфарміраваць запас насення для лесааднаўлення і лесаразвядзення да наступнага пладанашэння гэтай пароды. У выніку перапрацоўкі ўжо атрымана амаль 3,7 тоны якаснага насення еўрапейскай елкі, якое папоўніць стратэгічны запас насення. У халадзільных камерах селекцыйна-насенняводчых вытворчасцяў Мінлясгаса зараз захоўваецца 13,4 тоны насення. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лясгасы краіны завяршаюць нарыхтоўку лесанасеннай сыравіны. За сёлетні сезон збору шышак хваёвых парод дрэў, які распачаўся ў канцы лістапада мінулага года, яны... |
|