Чаму навучаць беспрацоўных у Слоніме. 21.by

Чаму навучаць беспрацоўных у Слоніме

24.02.2012 19:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму навучаць беспрацоўных у Слоніме


Беспрацоўныя слонімцы ў бліжэйшы час змогуць асвоіць прафесіі майстроў па еўрарамонце, вадзіцеляў катэгорыі “В” і “С” і муляраў-мантажнікаў. Для навучання гэтым спецыяльнасцям аддзел дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама цяпер фарміруе вучэбныя групы.

Наколькі актуальныя на рынку працы гэтыя прафесіі і як аплачваецца праца такіх спецыялістаў, пацікавілася карэспандэнт "ГС".

Як высветлілася, самымі запатрабаванымі з іх, згодна са спісам вакансій аддзела службы занятасці ад 22 лютага, былі вадзіцелі розных катэгорый. Іх для працы на розныя прадпрыемствы і гаспадаркі Слонімскага раёна патрабавалася больш за 20 чалавек. Прапаноўвалі работадаўцы шафёрам ад 1 да 2 мільёнаў і больш.

Муляры, рамяство якіх з’яўляецца адным з самых старажытных, у спіс запатрабаваных ад 22 лютага не ўвайшлі. Праўда, раней пяць рабочых гэтай спецыяльнасці патрабаваліся будаўнічаму прадпрыемству, якое заяўляла мінімальную заработную плату — адзін мільён рублёў.

Вакансіі для майстроў па еўрарамонце ў лютым таксама адсутнічалі. Аднак гэта сёння, бадай, адна з самых актуальных на рынку працы прафесія. Бо пытанні рамонту і добраўпарадкавання свайго жылля для людзей не згубяць сваёй актуальнасці ніколі. І прапанова на рынку рамонтна-будаўнічых паслуг адпаведная: толькі ў “Газеце Слонімскай” кожны нумар рэкламуюць свае паслугі каля дваццаці такіх майстроў. Тое, што такая праца высока аплачваецца, іграе ў гэтым не апошнюю ролю.

Да ведама

Згодна з інфармацыяй аддзела дзяржаўнай службы занятасці, заняткі навучальных груп майстроў па еўрарамонце пачнуцца 27 лютага, вадзіцеляў катэгорыі “В” і “С” — 1 сакавіка, муляраў-мантажнікаў — 26 сакавіка. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беспрацоўныя слонімцы ў бліжэйшы час змогуць асвоіць прафесіі майстроў па еўрарамонце, вадзіцеляў катэгорыі “В” і “С” і муляраў-мантажнікаў. Для навучання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика