“Дажынкі” ўрэзалі пары у сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках
24.02.2012 20:20
—
Новости Общества
|
“Дажынкі” ўрэзалі пары у сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках З пачатку гэтага тыдня і да канца семестра студэнты БДСГА будуць вучыцца крыху менш – акадэмічная гадзіна, якая раней доўжылася 45 хвілін, скарацілася да 40. Новаўвядзенне звязана з падрыхтоўкай да рэспубліканскіх “Дажынак”.
10 хвілін, якія цяпер будуць эканоміцца кожную пару, дадалі да вялікага перапынку. Ён павялічаны да 25 хвілін. Такім чынам, сітуацыя цяпер выглядае так. Студэнты вучацца 40 хвілін, пасля – пяціхвілінны перапынак, потым яшчэ 40 хвілін заняткаў і вялікі перапынак – 25 хвілін. Акрамя гэтага студэнтам першага і другога курсаў скарацілі навучальны год на адзін тыдзень, а некаторым – і канікулы. Акадэмічны час размеркавалі па-іншаму ў сувязі з вялікімі будаўнічымі працамі на тэрыторыі Акадэмгарадка. Тут адбываюцца рамонтныя работы, поўным ходам ідзе пракладка камунікацый і г.д. Таму пераход студэнтаў з корпуса ў корпус між заняткамі нязручны. Каб студэнты паспявалі ў перапынках змяніць аўдыторыі, якія часта знаходзяцца ў розных карпусах, перапынкі паміж заняткамі крыху падоўжылі, а самі заняткі ўрэзалі. Такое пераразмеркаванне часу ніяк не адбілася на традыцыйным раскладзе пар па гадзінах. Лекцыі і семінары ў горацкай акадэміі пачынаюцца па ранейшым часе: у 8:00, 9:50, 11:40, 13:30, 15:20, 17:10, 19:00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку гэтага тыдня і да канца семестра студэнты БДСГА будуць вучыцца крыху менш – акадэмічная гадзіна, якая раней доўжылася 45 хвілін, скарацілася да 40....
|
|