РОЗГАЛАС
25.02.2012
—
Новости Общества
|
Намінальная зарплата павялічылася на 0,1%
2880,6 тысячы рублёў — гэта намінальны налічаны сярэднямесячны заробак беларускіх работнікаў у студзені 2012 года. У параўнанні са снежнем 2011-га зарплата павялічылася на 0,1%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Аднак рэальны заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені знізіўся. Калі параўнаць яго са студзенем 2011-га, то змяншэнне склала 2,7%. У параўнанні са снежнем мінула года гэта лічба меншая — 1,8%. Заробкі ў розных сферах дзейнасці ў студзені: прамысловасць — 3360,1 тыс. рублёў; будаўніцтва — 2900,3 тыс. рублёў; транспарт і сувязь — 3185 тыс. рублёў; сельская і лясная гаспадарка, паляванне — 1935,3 тыс. рублёў; адукацыя — 2449,9 тыс. рублёў; ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 2525,7 тыс. рублёў. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Стаўка рэфінансавання — 38% з 1 сакавікаНацыянальны банк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 38% гадавых з 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. "Зыходзячы з тэндэнцый, што складаюцца на працягу шэрагу апошніх месяцаў у эканоміцы, яе фінансавым сектары і прагнозаў на перспектыву, праўленнем Нацыянальнага банка прынята рашэнне аб зніжэнні з 1 сакавіка 2012 года стаўкі рэфінансавання да 38% гадавых", — праінфармавалі ў Нацбанку. Некаторыя міжнародныя званкі падаражэліЗ 24 лютага ў краіне змяніліся некаторыя ўмовы аказання паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі. Паводле інфармацыі РУП "Белтэлекам", цяпер ільготны тарыф за кожную поўную ці няпоўную хвіліну міжнароднага тэлефоннага злучэння будзе выкарыстоўвацца з 23.00 да 6.00 у любы дзень тыдня. Таксама на 20 працэнтаў павялічваюцца тарыфы на міжнародныя злучэнні і паслугі па пропуску трафіку з Расіяй, Украінай, Малдовай і Узбекістанам. Напрыклад, з вышэйназванай даты тарыф за кожную поўную ці няпоўную хвіліну тэлефоннага злучэння складзе (адпаведна, з 6.00 да 23.00 і з 23.00 да 6.00): з Азербайджанам — 2 483 і 1 653 рублі; з Малдовай — 1 492 і 995; з Расіяй — 1 248 і 830 рублёў, з Украінай — 988 і 659 рублёў. Усе гэтыя змяненні звязаны з выхадам на бясстратнасць паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі. "Крайслер" знёс вулічныя апоры асвятленняБыло каля апоўначы, калі ў МНС паступіла паведамленне пра адключэнне электразабеспячэння ў Маладзечне, у выніку чаго без святла засталіся 23 прыватныя дамы па вуліцах Гарадоцкай, Чэхава, Агінскага. Акалічнасці здарэння аказаліся не зусім звычайнымі. Як было ўстаноўлена, электразабеспячэнне дамоў прапала з-за дарожна-транспартнага здарэння: аўтамабілем "Крайслер-Пацыфік" былі пашкоджаны дзве жалезабетонныя апоры лініі электраперадач. У выніку правады абарваліся. На шчасце, аб'екты жыццезабеспячэння пад адключэнне электраэнергіі не патрапілі. Сам кіроўца, кінуўшы машыну, з месца здарэння збег. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка рэфінансавання — 38% з 1 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 38% гадавых з 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні...
|
|