ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

25.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іран пакуль не збіраецца ствараць ядзерную бомбу

Іран працуе над тым, каб быць здольным стварыць ядзерную бомбу, але не збіраецца пакуль гэтага рабіць, піша амерыканская "Лос-Анджэлес таймс" са спасылкай на сакрэтную справаздачу амерыканскіх спецслужбаў.

Паводле справаздачы, Тэгеран прыпыніў работы па стварэнні ядзерных боегаловак яшчэ ў 2003 годзе, аднак праводзіць даследаванні ў гэтай галіне, каб быць здольным у любы час пачаць работы па стварэнні бомбы. Тым не менш, сцвярджаецца ў справаздачы, гэтая ісламская рэспубліка пакуль не збіраецца абзаводзіцца ядзернай зброяй. Нядаўнія перамовы амерыканскіх спецслужбаў з ізраільскімі ўладамі паказалі, што ЗША не вераць заявам аб імкненні Ірана атрымаць ядзерную зброю ў самыя кароткія тэрміны, адзначае газета. Аднак Ізраіль, які лічыць гэтую ісламскую рэспубліку пагрозай для свайго існавання, настроены менш аптымістычна і заяўляе аб магчымасці прымянення ваеннай сілы, каб не дапусціць стварэння Іранам ядзернай зброі.

У Францыі вырашылі забараніць зварот "мадэмуазэль"

Слова "мадэмуазэль" выводзіцца з афіцыйнай французскай мовы. Такую пастанову ўрад Францыі прыняў пад уплывам феміністак.

Гэтую традыцыйную форму звароту да незамужняй жанчыны, аналагічную англійскаму "міс" ці нямецкаму "фройляйн", актывісткі руху за гендарную роўнасць ўспрымаюць як "зневажаючую годнасць, сэксісцкую і дыскрымінацыйную". Замест яе прапануецца выкарыстоўваць слова "мадам", якое з'яўляецца эквівалентам "месье" (звароту ў адносінах да мужчын незалежна ад іх сямейнага статусу) і лічыцца больш нейтральным.

Будуць выключаны з ужытку і яшчэ два тэрміны. Словазлучэнне "дзявочае прозвішча", якое французскія феміністкі палічылі "архаічным" і "наводзячым на думку аб страце некранутасці", будзе заменена на "прозвішча, дадзенае пры нараджэнні". А форма "прозвішча ў шлюбе", якое, як паказана ў цыркуляры, "няслушна адлюстроўвае становішча ўдоў ці разведзеных, якія захавалі прозвішча мужа", зменіцца словазлучэннем "прозвішча, якое выкарыстоўваецца". У адпаведнасці з вышэйназванай пастановай урада, міністрам і прэфектам рэкамендуецца па магчымасці выдаліць "забароненыя" формы з адміністрацыйных пастаноў, фармуляраў і анкет.

Галандскі прынц, які трапіў пад лавіну, можа ніколі не выйсці з комы

42-гадовы Ёхан Фрысо, па словах медыкаў, правёў занадта шмат часу без кіслароду і атрымаў моцныя пашкоджанні галаўнога мозга. Другі сын каралевы Нідэрландаў Беатрыкс і Клауса фон Амсберга трапіў пад лавіну тыдзень таму — у той момант на гарналыжным курорце Аўстрыі знаходзіліся члены манаршай сям'і на чале з самой каралевай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іран пакуль не збіраецца ствараць ядзерную бомбу Іран працуе над тым, каб быць здольным стварыць ядзерную бомбу, але не збіраецца пакуль гэтага рабіць, піша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика