РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

28.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Атлантыка прынясе мокры снег з дажджом

У аўторак наша краіна застанецца пад уплывам павышанага атмасфернага ціску, толькі напрыканцы дня да заходняй мяжы падыдзе атмасферны фронт з боку Атлантыкі, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мін- прыроды Вольга Фядотава.

Таму сёння без ападкаў, толькі ўвечары па Брэсцкай, Гродзенскай і па захадзе Віцебскай абласцей пройдзе снег. Максімальная тэмпература паветра ад мінус 4 па паўночным усходзе да плюс 3 градусаў па захадзе краіны.

У сераду франтальны раздзел будзе рухацца далей на ўсход, і ўначы амаль паўсюдна, а ўдзень месцамі пройдзе мокры снег і дождж. У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы 0—мінус 7, па ўсходзе да 8—10 марозу. Удзень — 0—плюс 5 градусаў, у Брэсцкай вобласці да 7 цяпла.

У першы дзень вясны часам будзе ісці мокры снег і дождж, месцамі туман, на асобных участках дарог уначы і раніцай галалёдзіца. Уначы на 1 сакавіка ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — 0—плюс 5, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да плюс 7. Сіноптыкі падлічылі, што такі тэмпературны фон на гэтым тыдні будзе на 3—6 градусаў вышэй за кліматычную норму.

Сяргей КУРКАЧ. "Камп'ютарныя" танкісты і пілоты ваявалі ў Гродне

У гродзенскім клубе "Альфа Цэнтаўра" прайшлі спаборніцтвы адкрытага кубка Беларусі па кіберспорце, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл на прызы Міністэрства абароны і Гродзенскага аблвыканкама. Сярод арганізатараў былі таксама Гродзенскі абласны камітэт БРСМ і беларуская кампанія Gаmе Strеаm, якая распрацавала адну з самых паспяховых анлайн-гульняў Wоrld оf Tаnks ("Свет танкаў").

Падчас адкрыцця турніру байцы спецназу прадэманстравалі прыёмы рукапашнага бою. А ў віртуальных баях на зямлі і ў паветры (у дысцыплінах Wоrld оf Tаnks і "Іл-2. Штурмавік") сваё майстэрства паказалі каля сарака "камп'ютарных" танкістаў і пілотаў з Беларусі, Расіі і Украіны. У фінальным турніры сапернічалі тры каманды, якія перамаглі ў адборачных гульнях, а таксама каманда Міністэрства абароны Беларусі "Авангард". Перамагла каманда "Thе Rеd: "Раш на цэнтры", якая даказала, што з'яўляецца адной з мацнейшых у кіберспорце на рускамоўным серверы, а мажліва, і ва ўсім свеце. На другім месцы — каманда "Squаd", на трэцім — "Авангард", на чацвёртым — "Thе Rеd: Асеs".

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Тралейбус пратараніў канструкцыю прыпыначнага пункта

Учора ў 8 гадзін раніцы ў Мінску тралейбус з пасажырамі пратараніў канструкцыю прыпыначнага пункта грамадскага транспарту. На шчасце, ні пасажыры, ні людзі, якія стаялі на прыпынку, не пацярпелі.

— Здарэнне адбылося на вуліцы Кальварыйскай. У тралейбуса 4-га маршрута, паводле папярэдніх звестак, адказаў тормаз. Аднак паколькі ён пад'язджаў да прыпынку, хуткасць была невысокай, — расказала "Звяздзе" старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Алена Волчак. — Людзі, якія стаялі на прыпынку, паспелі адбегчы. Тралейбус з'ехаў з праезнай часткі і ўдарыўся ў бакавую сценку канструкцыі прыпыначнага пункта. Урачы хуткай дапамогі шпіталізавалі толькі адну жанчыну. Яна цяжарная, і медыкі прынялі рашэнне паназіраць за яе станам нейкі час у стацыянары. Пасажыраў у тралейбусе было няшмат: ён рухаўся з цэнтра горада ў бок станцыі метро "Пушкінская". Ніхто з іх траўмаў не атрымаў.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атлантыка прынясе мокры снег з дажджом У аўторак наша краіна застанецца пад уплывам павышанага атмасфернага ціску, толькі напрыканцы дня да заходняй мяжы падыдзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика