Спецслужбы Расіі і Украіны прадухілілі замах на Пуціна. 21.by

Спецслужбы Расіі і Украіны прадухілілі замах на Пуціна

28.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецслужбам Украіны і Расіі атрымалася сарваць планы тэрарыстаў, якія рыхтавалі замах на прэм'ер-міністра РФ Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў расійскі "Першы канал" і шэраг іншых СМІ. Паводле іх інфармацыі, у Адэсе былі затрыманы бандыты, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку, і з іх паказанняў стала вядома, што прывесці ў выкананне злачынны план яны збіраліся ў Маскве адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Прэс-сакратар прэм'ер-міністра Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў гэтую інфармацыю, аднак даваць нейкія каментарыі адмовіўся.

7 лютага прэс-служба Службы бяспекі Украіны паведаміла, што 4 лютага ў Адэсе былі затрыманы трое грамадзян Расіі, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Аднак пакуль невядома, ці ідзе ў паведамленні "Першага канала" гаворка пра тых жа затрыманых. Паводле інфармацыі прэс-службы СБУ, падчас спецаперацыі быў арыштаваны 31-гадовы Адам Асмаеў, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, а таксама двое яго саўдзельнікаў. Адзначаецца, што, хаваючыся ад следства, яны часта мянялі знешнасць і месца пражывання ва ўкраінскім партовым горадзе. СБУ не паведамляе імёны двух саўдзельнікаў, затрыманых разам з Асмаевым. Вядома, што вылічылі іх па званку з мабільнага тэлефона. Байцы СБУ ўзялі штурмам кватэру ў цэнтры горада, побач з рынкам "Прывоз". Паводле інфармацыі следства, у Адэсе на здымнай кватэры злачынцы займаліся вырабам выбухоўкі, у выніку чаго 4 студзеня адбыўся выпадковы выбух, а затым і пажар. Загінуў адзін са змоўшчыкаў — Руслан Мадаеў, а трэці — грамадзянін Казахстана Ілья П'янзін — з апёкамі трапіў у рэанімацыю. Затым ён даў паказанні аб падрыхтоўцы імі тэрактаў на тэрыторыі Расіі. Самому Асмаеву, нягледзячы на раненні ў выніку выбуху, удалося збегчы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецслужбам Украіны і Расіі атрымалася сарваць планы тэрарыстаў, якія рыхтавалі замах на прэм'ер-міністра РФ Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў расійскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика