Летапіс беларускай шляхты
28.02.2012
—
Новости Общества
|
... Любоў да Айчыны — праз любоў да свайго роду! У час ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу Анатоль Статкевіч-Чабаганаў прэзентаваў кнігавыдавецкі праект, які будзе асвятляць гісторыю старажытных беларускіх родаў. Некалькі дзесяцігоддзяў мінскі прадпрымальнік Анатоль Статкевіч-Чабаганаў займаецца не толькі бізнэсам, але і гісторыка-краязнаўчымі росшукамі. За плячыма — сотні адкрыццяў і знаходак, публікацыі ў самых розных перыядычных выданнях. А таксама — удзел у розных праектах па ўшанаванні гістарычных і асветніцкіх падзей у лёсе Беларусі. У тым ліку — і падтрымка ў стварэнні помніка Святой Сафіі, княгіні Слуцкай. Руская праваслаўная царква ўзнагародзіла Анатоля Васільевіча ордэнамі Свяціцеля Кірылы Тураўскага І-й ступені, Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ІІІ ступені.
Сам Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, расказаўшы пра ўласны досвед гістарычнага пошуку, заявіў, што да друку падрыхтавана серыя кніг "Летапіс беларускай шляхты". У выдавецтве знаходзяцца выданні, якія расказваюць пра Некрашэвічаў, Татураў, Казановічаў і іншых. "Мы ж адна сям'я ў сваёй прысутнасці ў вечнасці, таму і павінны жыць з ведамі адзін пра аднаго, захоўваць маральную чысціню грамадства і даводзіць яе прыярытэты нашым наступнікам.., " — перакананы пісьменнік і краязнаўца. Мікола Берлеж. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
... Любоў да Айчыны — праз любоў да свайго роду! У час ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу Анатоль Статкевіч-Чабаганаў прэзентаваў кнігавыдавецкі... |
|