Новыя галоўныя героі. 21.by

Новыя галоўныя героі

28.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адной з найбольш гучных навін мінулай пятніцы стала прызнанне фальсіфікацыі вынікаў "Еўрафэсту" — беларускага адборачнага тура на "Еўрабачанне-2012". У той жа дзень пасля спецыяльнай нарады ў Прэзідэнта было аб'яўлена, што на "Еўрабачанне" ў Баку паедзе не Алена Ланская, а гурт Lіtеsоund. З гэтай нагоды была сабрана прэс-канферэнцыя з удзелам гурта Lіtеsоund і кіраўніцтва "Еўрафэсту".

— Калі я пачну гаварыць "дзякуй" усім, каму хачу, то могуць прайсці суткі, — не стрымлівае эмоцый саліст гурта Lіtеsоund Дзмітрый Каракін. — Перамога на "Еўрафэсце" — усіх нас і, не пабаюся гэтага слова, усяго беларускага народа. Дзякуй усім, хто выступаў за справядлівасць. Зараз мяне перапаўняе пачуццё любові да ўсіх вас, да ўсёй Беларусі.

Выканаўчы прадзюсар "Еўрафэсту" Анастасія Ціхановіч у прысутнасці журналістаў перадала гурту Lіtеsоund дыплом пераможцаў і галоўны прыз конкурсу — сінюю птушку, якую спявачка Алена Ланская днямі вярнула на Белтэлерадыёкампанію.

— Мне па-чалавечы шкада Алену Ланскую, — гаворыць кіраўнік праекта "Еўрафэст" Аляксандр Ціхановіч. — Што датычыць хлопцаў, то я іх віншую і ведаю, што яны прафесійна, годна і з гонарам прадставяць краіну на конкурсе "Еўрабачанне". Я заяўляю адкрыта: паводле галасавання журы менавіта Lіtеsоund атрымалі першае месца, а Ланская — другое.

Між тым адказу на галоўнае пытанне — якім жа чынам прагаласавалі тэлегледачы і як так атрымалася, што вынікі галасавання фальсіфікавалі — так і не прагучала.

— Насамрэч, апошнія два тыдні гэтыя пытанні на наш адрас задаюць абсалютна ўсе, — адказвае Анастасія Ціхановіч. — Мы і самі хацелі б ведаць, як гэта адбылося. Але мы — выканаўчы прадзюсар і кіраўнік праекта — займаемся толькі мастацкай часткай конкурсу, яго напаўненнем і прамаціраваннем. Вынікі галасавання і іх арганізацыя — не ў нашай кампетэнцыі.

— Правайдары, "Белтэлекам" — вось хто забяспечвае падлік усенароднага галасавання, — дадае Аляксандр Ціхановіч. — Акрамя мяне, кіраўніка праекта "Еўрафэста", які адказвае за адбор і падрыхтоўку артыста, ёсць і іншыя арганізатары — кіраўніцтва "Белтэлерадыёкампаніі", "Еўрабачання", якія адказваюць за ўсё астатняе. Спачатку трэба разабрацца ў іерархіі, а пасля і адрасаваць свае пытанні.

Як зазначыла напрыканцы прэс-канферэнцыі Анастасія Ціхановіч, сітуацый, калі гледачы не задаволены галасаваннем нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне", узнікаюць кожны год у кожнай краіне. Дзмітрый Каракін жа на пытанне аб магчымай змене конкурснай песні дадаў:

— Тэкст песні "Wе Аrе Thе Hеrоеs" ("Мы — героі") атрымаўся лёсавызначальным. Таму не хочацца яе мяняць — гэта добры козыр для нашай раскруткі на конкурсе "Еўрабачанне".

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з найбольш гучных навін мінулай пятніцы стала прызнанне фальсіфікацыі вынікаў "Еўрафэсту" — беларускага адборачнага тура на "Еўрабачанне-2012". У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика