ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

29.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Доўг украінскіх спажыўцоў за газ — больш за $3 млрд

Паводле інфармацыі Нацыянальнай акцыянернай кампаніі "Нафтагаз Украіны", агульная запазычанасць усіх катэгорый спажыўцоў за прыродны газ за першую дэкаду лютага вырасла больш чым на 13% у параўнанні з папярэднім перыядам і склала 25,3 млрд грыўняў. Найбольшыя запазычанасці ў спажыўцоў Данецкай, Днепрапятроўскай, Луганскай і Харкаўскай абласцей, а таксама ў горадзе Кіеве. Пры гэтым большая частка даўгоў за спажыты прыродны газ прыходзіцца на прадпрыемствы камунальнай цеплаэнергетыкі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

СААЗ рэкамендуе гульцам і заўзятарам чЕ-2012 па футболе зрабіць прышчэпкі

Сусветная арганізацыя аховы здароўя выпусціла шэраг рэкамендацый для тых, хто сабраўся на 14-ы чэмпіянат Еўропы па футболе, які пройдзе ва Украіне і Польшчы з 8 чэрвеня па 1 ліпеня. У прыватнасці, медыкі параілі гульцам, заўзятарам і проста аматарам футбола перад паездкай пераканацца ў наяўнасці дзеючых прышчэпак, у першую чаргу — супраць адру і краснухі. Акрамя таго, СААЗ рэкамендуе даведацца, ці будзе ваша медыцынская страхоўка пакрываць, у выпадку неабходнасці, выдаткі ва ўкраінскіх і польскіх бальніцах і паліклініках.

Японію выкрылі ва ўтойванні маштабаў аварыі на "Фукусіме"

Японскі ўрад утойваў ад насельніцтва сапраўдныя маштабы аварыі на АЭС "Фукусіма-1". Да такой высновы прыйшлі эксперты незалежнай арганізацыі Rеbuіld Jараn Іnіtіаtіvе Fоundаtіоn. У падрыхтаванай арганізацыяй 400-старонкавай справаздачы таксама адзначаецца, што японскія ўлады ўтойвалі маштабы таго, што адбылося, ад сваіх замежных партнёраў, у тым ліку ЗША.

Сербія пагадзілася на "прыніжэнне" дзеля статусу ў ЕС?

Сербія павысіла свае шанцы стаць кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз, пайшоўшы на ўступкі ў адносінах да самаабвешчанай рэспублікі Косава. На мінулым тыдні Бялград і Прышціна заключылі два пагадненні — аб рэгіянальным супрацоўніцтве і аб сумесным кіраванні пунктамі пропуску на мяжы, якія, па сутнасці, азначаюць прызнанне сербамі незалежнасці краю.

У прыватнасці, улады Сербіі пагадзіліся з тым, каб Косава прымала ўдзел у рэгіянальных міждзяржаўных форумах. Да гэтага часткова прызнаную рэспубліку прадстаўляла місія ААН у Косаве. Цяпер Бялград пагадзіўся на выкарыстанне назвы "Косава" для абазначэння дэлегацыі Прышціны — праўда, з агаворкамі. Так, на таблічцы з назвай "Косава" будзе стаяць зорачка. Яна будзе адсылаць да зноскі, якая тлумачыць супярэчлівы статус тэрыторыі, піша "Коммерсант".

Хоць у Бялградзе настойваюць, што гаворкі аб прызнанні косаўскай незалежнасці не ідзе, такое рашэнне з'яўляецца крокам у гэтым кірунку. Па крайняй меры, менавіта так яго разглядаюць у самім Косаве і ў ЗША. У Прышціне дакумент расцанілі як вялікі поспех. Дамоўленасць была дасягнута напярэдадні разгляду сербскай заяўкі на атрыманне статусу кандыдата ў ЕС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сербія пагадзілася на "прыніжэнне" дзеля статусу ў ЕС? Сербія павысіла свае шанцы стаць кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз, пайшоўшы на ўступкі ў адносінах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика