Болевыя кропкі рынку працы
29.02.2012
—
Новости Общества
|
Беларускі рынак працы, як і іншыя сферы жыцця, перажывае няпростыя часы. І хоць ён досыць стабільны і падкантрольны (а лічбам зарэгістраванага беспрацоўя можа пазайздросціць любая краіна), усё ж тут ёсць шэраг праблемных месцаў і негатыўных тэндэнцый. Дык што ж нас чакае ў бліжэйшай будучыні і якія задачы трэба будзе вырашаць? Моладзь не хоча ісці ў рабочыя Для Беларусі характэрны высокі ўзровень занятасці — амаль 77%. Як заявіў на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік, нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы, масавых вызваленняў і звальненняў не адбывалася. Разам з тым, у апошні час сітуацыя на рынку працы характарызуецца зніжэннем колькасці зваротаў у дзяржаўную службу занятасці і, адпаведна, зніжэннем рэгістрацыі беспрацоўных. У краіне свабодных працоўных месцаў цяпер практычна ўдвая больш, чым беспрацоўных, а ў Мінску — у 6 разоў больш. На рынку працы, па словах Пятра Грушніка, сталі выяўляцца і некаторыя новыя тэндэнцыі. Так, летась знізілася колькасць работнікаў. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у эканоміцы Беларусі ў студзені 2012 года былі заняты 4 млн 557 тыс. чалавек, што на 2,8% менш, чым у студзені 2011 года. Найбольш значнае зніжэнне колькасці работнікаў назіралася ў будаўнічай галіне — на 5,5 тыс. чалавек, на транспарце і ў сувязі — на 3,9 тыс., у прамысловасці — на 5,6 тыс. чалавек. Акрамя таго, у апошнія месяцы мінулага года назіраўся ўстойлівы рост недазанятасці ў шэрагу галін, у тым ліку ў будаўніцтве. Адначасова зніжаецца прывабнасць працоўных месцаў для моладзі, а сярэдні ўзрост работнікаў расце. Як паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны, сярэдні ўзрост работнікаў у 2007 годзе складаў 39,8 года, у 2010 годзе — ужо 40,4 года. Яшчэ горшы стан спраў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Неабходна аптымізацыя колькасці работнікаў цэлых галін Калі ў папярэднія гады асноўны ўпор рабіўся на захаванне любымі шляхамі працоўных месцаў і працоўных калектываў, то цяпер пастаўлена задача рэструктураваць арганізацыі, каб мінімізаваць сацыяльныя выдаткі з-за аптымізацыі колькасці работнікаў. Неабходна таксама забяспечыць арганізаваны ператок вызваленай рабочай сілы на новыя працоўныя месцы, у іншыя віды эканамічнай дзейнасці. Працэсы аптымізацыі, па словах Пятра Грушніка, ужо ідуць. Так, ліквідаваны апараты ДА "Белбыт" і канцэрна "Белбіяфарм" у Мінску. Заканчваецца ліквідацыя РУВП "Гроднатэкстыль", дзе скарачэнню падлягалі больш за 300 работнікаў. Вядзецца падрыхтоўка да ліквідацыі нерэнтабельнай вытворчасці Магілёўскага завода штучнага валакна (паэтапна да 1 красавіка плануецца вызваліць 835 з 1452 работнікаў). Важнейшай мерай па падтрымцы вызваляемых работнікаў з'яўляецца іх перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі. Таму ў рэспубліцы падрыхтаваны законапраект аб занятасці, які будзе разгледжаны ў другім чытанні ў красавіку. Ён гарантуе для наймальнікаў кампенсацыю выдаткаў на навучанне вызваляемых работнікаў, а таксама павелічэнне памеру стыпендыі (для тых, хто праходзіць перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі) да 8 базавых велічынь. Пры гэтым заканадаўствам прадугледжана апераджальнае навучанне работнікаў, якія знаходзяцца пад рызыкай звальнення, з фінансаваннем выдаткаў. Акрамя таго, Пётр Грушнік лічыць, што варта сур'ёзна заняцца аднаўленнем і развіццём сістэмы ўнутрывытворчага навучання, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў непасрэдна на вытворчасці. Спыніць адток кваліфікаваных работнікаў за мяжу Сёння, калі межы краін АЭП адкрыты, грамадзяне Беларусі маюць магчымасць выязджаць на працу за мяжу, у першую чаргу ў Расійскую Федэрацыю. Як заявіла нядаўна на калегіі Мінпрацы і сацабароны міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, з аднаго боку, гэта пашырэнне магчымасцяў для чалавека, а з другога — нашай краіне патрэбны гэтыя кадры. Каб знізіць адток работнікаў з краіны, неабходна забяспечыць аднолькавы ўзровень аплаты працы ў параўнанні з нашымі суседзямі. Зараз у Беларусі праводзіцца сур'ёзная работа па кардынальным удасканаленні заканадаўства ў галіне аплаты працы. З-пад прамога дзяржаўнага рэгулявання выведзена больш за 87 тыс. арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці. Аднак далёка не ўсе кіраўнікі сталі ўкараняць гнуткую сістэму аплаты працы. "Гэта сведчыць аб тым, што кіраўнікам зручней працаваць як раней, — сказала міністр. — Як у такім выпадку ўтрымліваць кваліфікаваныя кадры, калі ім не плаціць?!"P.S. Больш падрабязна аб заработнай плаце мы раскажам у адным з бліжэйшых нумароў газеты. Святлана БУСЬКО.
Урад прыняў дзяржаўную праграму садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2012 год з аб'ёмам фінансавання 225,9 млрд руб. Яе асноўная мэта — павышэнне эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў, канкурэнтаздольнасці рабочай сілы.
А ТЫМ ЧАСАМ ... У свеце ўтварыўся "запас" беспрацоўных у памеры 200 млн чалавек Як адзначаецца ў штогадовым дакладзе аб глабальнай занятасці, падрыхтаваным Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), свет сутыкнуўся з неабходнасцю стварыць у бліжэйшае дзесяцігоддзе 600 млн новых працоўных месцаў, каб забяспечыць устойлівы рост і захаваць сацыяльнае адзінства. "Пасля трох гадоў бесперапыннага крызісу на глабальных рынках працы і на фоне перспектывы далейшага спаду эканамічнай актыўнасці ва ўсім свеце ўтварыўся "запас" беспрацоўных у памеры 200 млн чалавек", — сцвярджае МАП у сваім штогадовым дакладзе "Глабальныя тэндэнцыі занятасці 2012 года: прадухіліць развіццё крызісу занятасці". Акрамя таго, у дакладзе ўказваецца, што на працягу бліжэйшага дзесяцігоддзя неабходна будзе стварыць яшчэ больш за 400 млн новых працоўных месцаў, каб "паглынуць" прырост рабочай сілы прыкладна на 40 млн работнікаў у год. Да таго ж неабходна стварэнне не проста працоўных месцаў, а годных працоўных месцаў (у асноўным у краінах, якія развіваюцца) для 900 млн работнікаў, што жывуць разам са сваімі сем'ямі менш чым на 2 долары ЗША ў дзень. "Нягледзячы на энергічныя намаганні ўрадаў, крызіс занятасці не слабее, і кожны трэці работнік у свеце (гэта прыкладна 1 млрд 100 млн чалавек) альбо не мае працы, альбо жыве ў беднасці, — заяўляе Генеральны дырэктар МАП Хуан Самавія. Сярод тых, хто больш за ўсё пакутуе ад крызісу занятасці, па-ранейшаму застаецца моладзь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі рынак працы, як і іншыя сферы жыцця, перажывае няпростыя часы. І хоць ён досыць стабільны і падкантрольны (а лічбам зарэгістраванага беспрацоўя можа... |
|