Кожны глядач атрымае па "мяккім месцы"
29.02.2012
—
Новости Общества
|
"Кастрычнік" рыхтуецца да 8 сакавіка Праца па рэканструкцыі самага ўмяшчальнага сталічнага кінатэатра "Кастрычнік", які штогод прымае знакаміты кінафестываль "Лістапад", завяршаецца. Да абяцанага часу адкрыцця (да свята 8 Сакавіка) засталося крыху больш за тыдзень. Таму рамонтнай працы хапае не толькі будаўнікам, але і дырэктару кінатэатра Аляксандру Власенка, які за ўсім сочыць асабіста. На чым будуць сядзець гледачы, ці паспеюць будаўнікі скончыць працу да вызначанага тэрміну і на чыю скуру падобная новая плітка на ўваходзе ў кінатэатр, і вырашана было пацікавіцца... ...З самага ўвахода нос чуе пах свежай фарбы, а вушы — грукат, які ствараюць будаўнічыя работы. Па калідорах ходзяць засяроджаныя рабочыя, носячы хто вёдры, хто нейкія скруткі дроту ды розныя спецыяльныя рэчы, прызначэнне якіх на першы погляд я так і не вызначыла. На ўваходзе замест шэра-белага мармуру на падлозе паклалі карычневую няслізкую плітку, якая па абрысах чымсьці нагадвае змяіную скуру.
Падымаемся з фатографам наверх, дзе перад самым уваходам у залу, акурат дзе месцяцца зараснікі кветак, заўважаем горы цэлафанавай плёнкі, з якой паспелі ўжо "вызваліць" пэўную колькасць з новых 1200 крэслаў, якія будуць у кіназале. Гэта, вядома, менш за ранейшыя 1340, але "Кастрычнік" па-ранейшаму застанецца самым "умяшчальным" ва ўсёй сталіцы. Дырэктар кінатэатра Аляксандр Власенка распавядае аб рабоце па рэканструкцыі: — Вось, як бачыце, мы ўжо абнавілі паркет, пачысцілі яго і пафарбавалі, усталявалі амаль усе крэслы, змянілі лямпы, а зараз якраз займаемся афарбоўкай сцен. Іх, дарэчы, фарбуюць з дапамогай пульверызатараў гэтак жа, як і высокія помнікі ці будынкі: рабочыя залазяць на самы верх і трымаюцца на спецыяльнай страхоўцы, як альпіністы. Новыя глядацкія крэслы — абабітыя зялёным аксамітам, вельмі мяккія і зручныя, шырокія і з высокімі спінкамі. Крэслы, дарэчы, айчыннай вытворчасці. Адна такая "сядушка", па словах Аляксандра Фёдаравіча, каштуе каля мільёна айчынных рублёў. Ды і ўвогуле, грошы, якія пойдуць на рамонт, немалыя, што, відавочна, адаб'ецца на кошце квітка. Якой будзе гэтая сума, пакуль казаць рана, але, як расказаў дырэктар "Кастрычніка", каб вярнуць затрачаныя на абнаўленне грошы, кінатэатру спатрэбяцца прыкладна два гады працы. Акрамя зручных месцаў для гледачоў, у план рэканструкцыі ўваходзіла набыццё двух камплектаў новага лічбавага абсталявання для паказу фільмаў, а таксама ўстаноўка вялікага экрана шырынёй у 22 метры. Месца яго будучай "дыслакацыі" пакуль зашторана занавесам, а сцэну "акупіравалі" будаўнікі. Аляксандр Власенка расказаў, што планы па набыцці экрана і лічбавага абсталявання адкладзены на май-чэрвень: — У сакавіку кінатэатр адкрыецца пасля ўсталявання крэслаў і абнаўлення залы, а новы экран трэба чакаць на пачатку лета. Спецыяльна для тых, хто хваляваўся, што не трапіць у дзень жаночага свята на жаданы фільм менавіта ў кінатэатр "Кастрычнік", запыталася, ці змогуць будаўнікі скончыць працу да названага тэрміну і ці не страцяць надзеі будучыя гледачы: — Пакуль што ўсё паспяваем як патрэбна. Верагодна, тым, хто стане першымі наведнікамі кінатэатра пасля рэканструкцыі, цікава будзе паглядзець не толькі новы фільм, але і ўбачыць, як выглядае абноўленая зала "Кастрычніка". У жаночы дзень там будуць дэманстраваць галівудскі блокбастар з мужчынскім імем "Джон Картэр", а таксама расійскія камедыі "Мамы" і "Восем першых спатканняў". Ганна ГАРУСТОВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Кастрычнік" рыхтуецца да 8 сакавіка Праца па рэканструкцыі самага ўмяшчальнага сталічнага кінатэатра "Кастрычнік", які штогод прымае знакаміты... |
|