Хто плача або спявае...
29.02.2012
—
Новости Общества
|
Музыка захапіла Сяргея Стрыбульскага змалку. Дзе ні працаваў ураджэнец вёскі Чамярысы Брагінскага раёна — усюды спяваў, іграў на розных музычных інструментах. У канцы сёлетняга лютага яму, кіраўніку хору мінскага гарадскога клуба "Аптыміст" ветэранаў вайны і педагагічнай працы, спаўняецца 75 гадоў. Не проста юбілей, а 37-годдзе працы настаўнікам і 25-годдзе творчай музычнай дзейнасці. З 30 снежня 1953 года ён кіраўнік мастацкай самадзейнасці і выкладчык спеваў у Хойніцкай сярэдняй школе № 2. Маладым педагогам былі задаволены вучні, бацькі, калегі.
Асабліва праявілася ўменне Стрыбульскага яднаць людзей на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній. Кім бы ён там не працаваў — мантажнікам, слесарам, электраналадчыкам, — усюды праяўляліся арганізацыйныя здольнасці Сяргея Сяргеевіча, калектывізм, цяга да творчасці. У свабодны ад асноўнай працы час Сяргеевіч, як ласкава звалі на заводзе ўдарніка камуністычнай працы, арганізаваў ансамбль "Перамычка". Але ж найбольш ярка раскрыўся талент педагога, калі стаў хормайстрам "Аптыміста". Ветэраны вайны і працы Мінскага гарадскога дома настаўніка пад кіраўніцтвам хормайстра і дырыжора Стрыбульскага ўдала развівалі ўласныя здольнасці, атрымлівалі шмат кветак, апладысментаў, кніг у час выступленняў у працоўных калектывах, санаторыях Акадэміі навук, Аксакаўшчыне, шпіталях і бальніцах, клубах ветэранаў Міншчыны. За ўдзелы ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх фестывалях хор і створаная Стрыбульскім вакальная група "Купалінка" атрымалі шмат дыпломаў, грамат. Мала хто скажа, што таленавітаму хормайстру Стрыбульскаму семдзесят пяць гадоў. У яго ўзросце рэдкі чалавек зможа так лёгка і грацыёзна ўпраўляцца на працягу ўсяго канцэрта з шаснаццацікілаграмовым акардыёнам. Сяргей Стрыбульскі недарэмна ўсё жыццё сцвярджае: хто плача або спявае, таму Бог памагае. У голасе самаахвярнага чалавека, інваліда першай групы па зроку, які пятнаццаць апошніх гадоў працуе са спевакамі бясплатна, чуецца спакой і лагода... Пётр Шубянок, актывіст Мінскага гарадскога клуба "Аптыміст" ветэранаў вайны і педагагічнай працы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музыка захапіла Сяргея Стрыбульскага змалку. Дзе ні працаваў ураджэнец вёскі Чамярысы Брагінскага раёна — усюды спяваў, іграў на розных музычных інструментах.
|
|