Студэнты пінскага каледжа вучацца пры тэмпературы +10 градусаў
01.03.2012 11:48
—
Новости Общества
|
Студэнты пінскага каледжа вучацца пры тэмпературы +10 градусаў Адміністрацыя індустрыяльна-педадагічнага каледжа тлумачыць навучэнцам нізкую тэмпературу прэзідэнцкім указам аб 10-адсоткавай эканоміі энэргіі.
У адным з карпусоў, пабудаваным у 1939 годзе, як кажуць самі выкладчыкі, тэмпература вышэй за 10 градусаў не падымаецца. Студэнты сядзяць на занятках у куртках. У інтэрнатах таксама трэба даваць рады холаду. Студэнты вязуць з дому коўдры і кустарныя абагравальнікі, кшталту гумовых грэлак з вадой. Выручае хіба толькі тэрмабялізна. Яе апранаюць пад верхнюю вопратку на заняткі, і ў ёй спяць. Дарэчы, тэрмабялізна - айчынны прадукт: яе шые брэсцкая фабрыка “Дынама Програм”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адміністрацыя індустрыяльна-педадагічнага каледжа тлумачыць навучэнцам нізкую тэмпературу прэзідэнцкім указам аб 10-адсоткавай эканоміі энэргіі. У адным з...
|
|