Цмок можа стаць дадатковай прычынай для наведвання Беларусі
01.03.2012 21:43
—
Новости Общества
|
Размову з Аленай Макоўскай можна паслухаць тут. Еўрарадыё: Што на думку кампаніі Будзьма сімвалізуе Беларусь?
Алена Макоўская: Калі мы пачыналі кампанію “Будзьма беларусамі” ў 2008 годзе, мы імкнуліся стварыць сімвал Беларусі, які быў бы пазнавальным і добра прымаўся ўсімі. У нас нарадзіўся плакат, які яшчэ сёння шмат дзе можна пабачыць. На ім было каля дваццаці розных сімвалаў і мы зразумелі, што аднаго агульнапазнавальнага сімвала напэўна і няма. У 2009 годзе мы правялі сацыялагічнае апытанне, каб даведацца што на гэты конт думаюць людзі, можа яны даўно ўжо знайшлі такі сімвал, а мы пра гэта не ведаем. Каля 20% набралі герб і сцяг, каля 12% зубр ці бусел. Астатняе ішло на ўзроўні арыфметычнай пагрэшнасці – трактар Беларусь, Брэсцкая крэпасць, Нарач і гэтак далей. Мы зразумелі, што сучаснага вобразу нашай краіны няма. У верасні мінулага года мы вырашылі стварыць камунікатыўны праект і прапанаваць свой вобраз, сучасны, цікавы, звязаны з гісторыяй і міфалогіяй і традыцыямі. Героем мы выбралі цмока, таму што з цмокам вельмі моцна звязаная наша міфалогія і з цягам часу беларусы сталі надаваць яму ўсё больш пазітыўных рысаў. Тое ж адбываецца і ў іншых культурах усходу і захаду, што бачна нават на прыкладах сучаснай анімацыі, дзе цмок разам з багатырамі змагаецца супраць сусветнага зла. Еўрарадыё: Гэты сімвал ствараўся для беларусаў ці ўсё ж для прыцягнення турыстаў? Ці можа ён палепшыць турыстычны імідж Беларусі?
Алена Макоўская: Канешне, найперш мы гаворым пра турыстычны сімвал. Я не думаю, што турыстычны імідж Беларусі такі ўжо нізкі, але дадатковы сімвал можа зрабіць нашу краіну больш прывабнай і цікавай. Гэты сімвал цікавы і сучасным беларусам і замежнікам, і можа стацца дадатковай прычынай, чаму трэба наведаць Беларусь – краіну дзе былі ці нават ёсцьць цмокі, краіну, гісторыя якой звязаная з гэтымі легендамі. Паводле Ірыны Дубянецкай беларускі цмок адрозніваецца тым, што ён вельмі годны, ён можа ператварацца ў чалавека і жыць сярод людзей, ён вялікі чысцюля і вялікі сноб, то бок вельмі пераборлівы. Еўрарадыё: Як вы збіраецеся распаўсюджваць гэты сімвал?
Алена Макоўская: У верасні, пачынаючы гэтую кампанію, мы праводзілі шматлікія фокус-групы. Цмок адназначна быў успрыняты пазітыўна, ён сапраўды вельмі харызматычны. Мы пайшлі далей – зрабілі вандроўку, журналіст Зміцер Навіцкі праехаў па цікавых мясцінах Беларусі у пошуках цмока і як сцвярджае ён сам – знайшоў цмока. У кастрычніку-снежні было вельмі шмат публікацый на нашых партнёрскіх сайтах - і навуковай інфармацыі, і забаўляльных матэрыялаў. Водгук быў вельмі жывы і вельмі цікавы. Еўрарадыё: Ці зацікавіліся ўжо гэтым сімвалам нейкія турфірмы?
Алена Макоўская: Мы зладзілі сёння прэзентацыю. Найперш мы чакаем абмеркавання, дыскусіі, бо менавіта яны сведчаць пра наяўнасць інтарэсу. Калі ў выніку такой дыскусіі народзяцца іншыя вобразы, мы таксама будзем лічыць, што нашыя мэты дасягнутыя. Бо нашай мэтай была не толькі прамоцыя вобраза цмока, але знайсці аднадумцаў для стварэння новага цікавага вобразу Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меркаванні кампаніі Будзьма новым сімвалам Беларусі мог бы стаць цмок. Аудио: 120301 MakouskajaS.mp3 больш па тэме
|
|