РОЗГАЛАС
06.03.2012
—
Новости Общества
|
Уначы на 8 сакавіка — да мінус 22
У аўторак тэрыторыя нашай краіны застанецца на ўскрайку Скандынаўскага антыцыклону, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Пахаладае. Сёння месцамі пройдзе невялікі снег, на дарогах галаледзіца. Тэмпература паветра ўдзень ад 0 да 7 марозу. Захаваецца халоднае надвор'е 7 і 8 сакавіка. Уначы на сераду без ападкаў, а ўдзень месцамі невялікі снег. Даволі сонечна і без ападкаў будзе і на свята 8 сакавіка. На дарогах месцамі слізка. Уначы на 7 сакавіка мінус 6—13, па поўначы пры праясненнях да мінус 14—17 градусаў, а ўначы на чацвер па паўночным усходзе маразы ўзмоцняцца ажно да мінус 20—22 градусаў. Удзень 7 і 8 сакавіка будзе 0—7 марозу, аднак па паўднёвым захадзе 1—3 цяпла. Сяргей КУРКАЧ. Місія МВФ скончыла сваю працу ў БеларусіЧарговая місія МВФ у Беларусі скончыла ўчора сваю працу. Яе кіраўнік Крыс Джарвіс засведчыў, што "падчас дзеяння місіі назіралася выдатнае супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам". Па выніках місіі, якая пачалася 22 лютага, МВФ даў сваю ацэнку сітуацыі ў Беларусі. Прызнана, што на працягу апошніх месяцаў урад і Нацыянальны банк дасягнулі поспехаў у зніжэнні інфляцыі і скарачэнні знешняга дысбалансу. Крыс Джарвіс падкрэсліў, што ў значнай ступені гэта стала магчыма дзякуючы правядзенню належнай палітыкі. Кіраўнік місіі таксама станоўча ацаніў узважаную эканамічную палітыку на 2012 год: бюджэт збалансаваны, крэдытаванне дзяржаўных праграм жорстка абмежавана, забяспечаны належны кантроль за крэдытамі. "Гэта добрая платформа, на якую можна абапірацца, але наперадзе чакае яшчэ шмат працы", — лічыць Крыс Джарвіс. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары газеты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уначы на 8 сакавіка — да мінус 22 У аўторак тэрыторыя нашай краіны застанецца на ўскрайку Скандынаўскага антыцыклону, паведаміла рэдакцыі спецыяліст...
|
|