ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

06.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Турцыі каля канцылярыі прэм'ер-міністра выбухнула бомба

У Анкары каля канцылярыі прэм'ер-міністра Турцыі Рэджэпа Эрдагана выбухнула бомба. Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на звесткі дзяржаўнага турэцкага тэлебачання, лёгкія раненні атрымаў адзін чалавек. Выбух прылады, змешчанай у невялікую пластыкавую бутэльку, адбыўся за 20 м ад будынка ў цэнтральным раёне Кызылай. Якраз за гадзіну да пачатку пасяджэння кабінета міністраў. 1 сакавіка бомба выбухнула побач з рэгіянальным аддзяленнем кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця ў Стамбуле. Тады пацярпелі 15 супрацоўнікаў паліцыі.

У Эстоніі настаўнікі праводзяць страйк

У Эстоніі настаўнікі маюць намер з 7 сакавіка 2012 года пачаць трохдзённы страйк. Мяркуецца, што салідарнасць з настаўнікамі праявяць работнікі іншых галін. Як паведаміў кіраўнік саюза работнікаў адукацыі Свен Рондзік, падчас забастоўкі настаўнікаў на вуліцы і плошчы гарадоў выйдуць больш за 15 тыс. чалавек. Асноўнае патрабаванне пратэстуючых — падняць мінімальную стаўку аплаты іх працы на 20%. Акрамя таго, Цэнтральны саюз прафсаюзаў Эстоніі патрабуе ад урада трохбаковага пагаднення для дазволу рознагалосся з касай страхавання ад беспрацоўя.

Патрабаванні настаўнікаў маюць намер падтрымаць таксама медыкі, маракі, працаўнікі грамадскага транспарту і чыгуначнікі. Чакаецца, што свайго піка забастоўкі ў падтрымку патрабаванняў настаўнікаў і Цэнтральнага саюза прафсаюзаў дасягнуць 8 сакавіка.

Ліванская газета паведаміла аб 13 французскіх афіцэрах, захопленых у Сірыі

Французы былі ўзяты ў палон сірыйскай арміяй, паведаміла газета Thе Dаіlу Stаr. Раней аб затрыманні французаў паведамлялася пасля спецаперацыі ў горадзе Хомсе. МЗС Францыі адмаўляе, што ў Сірыі прысутнічаюць французскія войскі, а мінабароны кажа, што пра гэта не ведае.

падрабязнасці

У Польшчы аб'яўлена жалоба па загінулых у чыгуначнай катастрофе

У Польшчы абвешчана двухдзённая жалоба па загінулых у найбуйнейшай за апошні час чыгуначнай катастрофе, паведамляюць інфармагенцтвы.

У суботу ўвечары на поўдні Польшчы сутыкнуліся лоб у лоб два цягнікі. Паводле апошняй інфармацыі, у выніку трагедыі загінулі 16 і каля 60 пасажыраў атрымалі раненні. У бальніцах рэгіёну зараз застаецца 51 пацярпелы. Многія з іх у цяжкім стане.

Паводле звестак польскай чыгуначнай кампаніі РKР, два пасажырскія цягнікі — Варшава—Кракаў і Пшэмысл—Варшава — сутыкнуліся каля 21.00 па мясцовым часе ў 200 км на поўдзень ад Варшавы. Адзін цягнік ішоў з Варшавы ў Кракаў і, па невядомым пакуль прычынах, апынуўся на іншым шляху, па якім ішоў сустрэчны састаў з Пшэмысл у Варшаву.

Міністр транспарту Славамір Новак заявіў, што гэта самая маштабная чыгуначная катастрофа за апошнія гады ў Польшчы. Трагедыю расследуе камісія па чыгуначных здарэннях, а таксама пракуратура. Версіі аб прычынах здарэння пакуль не называюцца.

Коратка

Па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 5 сакавіка беларускі рубель зафіксаваў пазіцыю Br8 240/1$ (на папярэдніх таргах 2 сакавіка — Br8 230/$1). На таргах расійскім рублём устанавіліся суадносіны Br281,5 за 1 расійскі рубель (2 сакавіка — Br281 за 1 расійскі рубель). Адносна еўра беларускі рубель спыніўся на пазіцыі Br10 870 за 1 еўра (2 сакавіка — Br10 930 за 1 еўра).

***

4 сакавіка, у дзень памяці апекуна рамеснікаў святога Казіміра, у Гродне прайшоў ужо традыцыйны кірмаш "Казюкі". На свята ў горад над Нёманам з'ехалася больш за сто народных умельцаў з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны і іншых абласцей Беларусі, а таксама госці з Літвы, Польшчы і Украіны.

***

Загадам міністра лясной гаспадаркі ўведзена ў дзеянне сістэма правядзення аператыўных кантрольных мерапрыемстваў (рэйдаў) па ахове рэсурсаў паляўнічых жывёл на тэрыторыі ляснога фонду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Польшчы аб'яўлена жалоба па загінулых у чыгуначнай катастрофе У Польшчы абвешчана двухдзённая жалоба па загінулых у найбуйнейшай за апошні час чыгуначнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика