Крэдыт выдзяляецца.... 21.by

Крэдыт выдзяляецца...

06.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы — маладая сям'я, 10 гадоў стаім на кватэрным уліку. Просім растлумачыць, на якіх умовах па новым указе можна будзе атрымаць ільготны крэдыт?

Н. Бондараў, г. Гомель.

Указам Кіраўніка Дзяржавы ад 6 студзеня 2012 г. №13 нараўне з іншымі да льготных катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, аднесены маладыя сем'і, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў.

Для тых з іх, хто ў вызначаным парадку будзе ўключаны ў спісы на льготнае крэдытаванне (і адначасова не адносіцца да іншых ільготных катэгорый, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў у адпаведнасці з дадзеным Указам), крэдыт выдзяляецца ў памеры не больш як 90% кошту будаўніцтва нармаванай агульнай плошчы жылых памяшканняў тыпавых спажывецкіх якасцяў, на тэрмін не больш чым 20 гадоў.

Працэнтная стаўка за карыстанне льготным крэдытам на працягу тэрміну яго пагашэння ўстаноўлена ў памеры 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, якая дзейнічае на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, але не меней за 5% гадавых (з 15 лютага стаўка рэфінансавання складае 43%).

Новай нормай, якая ўводзіцца ў практыку льготнага крэдытавання, з'яўляецца палажэнне аб тым, што сем'ям, у якіх адзін з бацькоў пасля нараджэння другога і наступных дзяцей знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, на перыяд гэтага водпуску даецца адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па крэдыце (уключаючы працэнты за карыстанне крэдытам).

Указам замацавана таксама норма, якая раней дзейнічала, аб тым, што маладыя сем'і маюць права на атрыманне ў вызначаным парадку аднаразовай субсідыі на пагашэнне запазычанасці па льготным крэдыце.

Віктар САВІЦКІ

¢

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы — маладая сям'я, 10 гадоў стаім на кватэрным уліку. Просім растлумачыць, на якіх умовах па новым указе можна будзе атрымаць ільготны крэдыт?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика