Абіцель добрых спраў
06.03.2012
—
Новости Общества
|
Каля дваццаці майстэрняў працуюць у Свята-Елісавецінскім жаночым манастыры ў Мінску. Манахіні і работнікі майстэрняў пішуць абразы, ствараюць мазаічныя іконы, шыюць і вышываюць строі для святароў і манашак. Іканапісная майстэрня была арганізавана яшчэ да пачатку будаўніцтва манастыра. Цяпер тут каля трыццаці чалавек — гэта і манахіні, і прыхаджане. Падлічыць, колькі напісана абразоў у майстэрні, немагчыма. Але дакладна можна сказаць, што абразы, напісаныя мясцовымі іканапісцамі, упрыгожваюць многія храмы не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Украіне. Праца над абразом дае магчымасць адкрыць прыгажосць і гармонію старажытнай мовы іканапісу, бо абраз — гэта не карціна, а духоўнае адкрыццё. У майстэрні вывучаюцца старажытныя традыцыі візантыйскіх, грэчаскіх, рускіх майстроў. Зараз тут працуе іканапісная школа, навучанне ў якой праходзяць усе ахвотныя на працягу некалькіх гадоў. Майстрыхі залаташвейнай майстэрні ствараюць унікальныя вырабы для богаслужбовага ўжытку — дзівоснай прыгажосці рызы, літургічныя камплекты, плашчаніцы, харугвы, вокладкі і закладкі для Евангелля. Вырабы расшываюцца каштоўнымі камянямі, жэмчугам, у адмысловым шыцці выкарыстоўваюць залатыя, сярэбраныя, латуневыя ніткі і натуральны шоўк. Мазаічную майстэрню можна лічыць самай буйной у краіне. Мазаіка выкарыстоўваецца для ўнутранага і вонкавага афармлення храма. У майстроў (а тут іх каля трыццаці) вельмі карпатлівая праца. Невялікія кавалачкі смальты ўмела раскладваюцца па колеры і памеры, утвараючы сапраўдныя творы мастацтва. На стварэнне толькі аднаго абраза можа спатрэбіцца каля месяца працы. Зараз майстры-мазаічнікі Свята-Елісавецінскага манастыра робяць вялікі заказ для ўнутранага ўбрання Кафедральнага сабора ў Цярнопалі. Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля дваццаці майстэрняў працуюць у Свята-Елісавецінскім жаночым манастыры ў Мінску. Манахіні і работнікі майстэрняў пішуць абразы, ствараюць мазаічныя іконы,...
|
|