Музыка для ўсіх. 21.by

Музыка для ўсіх

06.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юбілейны год для Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі стане дыялогам пакаленняў.

Першым сведчаннем дыялогу стане канцэрт 6 сакавіка, які адбудзецца на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Яго ўдзельнікамі будуць як выпускнікі мінулых гадоў, так і сённяшнія студэнты Акадэміі музыкі. Паводле Кацярыны Дулавай, рэктара акадэміі, гэта сведчыць пра пераемнасць выканальніцкіх традыцый.

Тэма выканальніцкай школы і майстэрства зусім не выпадковая: разам з акадэміяй сёлета святкуе юбілей сама беларуская філармонія: сёлета ёй 75 гадоў. Наша музычная сям'я даволі шматлікая: у ёй ёсць свае шаноўныя старэйшыны, свае аўтарытэты ў музыцы (кампазітары, навукоўцы, выканаўцы), ёсць тыя, хто актыўна працуе ў вядучых калектывах краіны, і тыя, хто яшчэ вучыцца, але ўжо заяўляе пра сябе як у Беларусі, так і за яе межамі на розных конкурсах. Таму ўвесь гэты год кіраўніцтва дзвюх вядучых музычных устаноў будзе клапаціцца пра тое, каб прадэманстраваць айчыннаму слухачу не толькі музычныя скарбы беларускай музыкі, але і паказаць магчымасці дня заўтрашняга.

Ужо ў першым канцэрце, які сёння адкрывае год двайнога юбілею, сыдуцца тры аркестры, кожны з якіх цікавы сам па сабе. Сімфанічны аркестр "Маладая Беларусь" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца трымаецца якраз-такі на студэнтах. Таксама як і аркестр духавых інструментаў "Фанфары Беларусі", якім кіруе Міхаіл Берсан, прафесар і народны артыст краіны. Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі таксама трымаецца на музыкантах, якія вучыліся ў Беларускай акадэміі музыкі. Гэты калектыў, які добра ведаюць за межамі нашай краіны, увасабляе ўзровень развіцця акадэмічнага выканальніцкага майстэрства. Вось і дадуць вопытныя музыканты майстар-клас маладым — праз сумеснае музіцыраванне ў другім аддзяленні канцэрта. Смелы сумесны праект прыйдзецца ацаніць слухачам, даверыўшыся дырыжору, народнаму артысту РБ Аляксандру Анісімаву, які любіць падобныя эксперыменты. І са студэнтамі акадэміі ён працаваў з цікавасцю: гэта ж тыя музыканты, якія рана ці позна папоўняць шэрагі беларускіх калектываў, таму выхаваўчы момант навідавоку.

Музыка, якая будзе гучаць у філармоніі 6 сакавіка, павінна прадэманстраваць узровень як беларускіх музыкантаў, якім падуладныя класічныя творы, так і саму беларускую музыку, у прыватнасці творы сучасных кампазітараў — Дзмітрыя Смольскага, Галіны Гарэлавай, Вячаслава Кузняцова...

Вялікі музычны год толькі пачынаецца. Але, магчыма, для кагосьці гэты год стане адкрыццём беларускай музыкі: як праз творы, так і праз асобы выканаўцаў.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбілейны год для Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі стане дыялогам пакаленняў. Першым сведчаннем дыялогу стане канцэрт 6 сакавіка, які адбудзецца на сцэне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика