Крок да пазбаўлення ад залежнасці. 21.by

Крок да пазбаўлення ад залежнасці

06.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кабінет замяшчальнай тэрапіі наркаманіі пачаў працаваць у Барысаве

Як паведаміў каардынатар групы кіравання грантамі Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй у Рэспублікі Беларусь Алег Скрыпко, кабінет дзейнічае пры цэнтральнай раённай бальніцы, дзе працуе наркадыспансэр. Тут гатовы прымаць людзей, якія маюць выражаную наркатычную залежнасць.

— У гэтым рэгіёне, наколькі я ведаю, стаіць на ўліку каля 160 нарказалежных, — дадаў Алег Скрыпко. — Але практыка паказвае, што пасля адкрыцця такіх кабінетаў да спецыялістаў прыходзяць тыя, хто на ўліку не стаіць, выяўляюцца новыя хворыя. А яшчэ прыкладна трэцяя частка нарказалежных людзей ВІЧ-інфіцыраваныя. Да гэтых пацыентаў у кабінетах замяшчальнай тэрапіі наркаманіі ставяцца асабліва ўважліва".

І хаця цалкам праблему наркаманіі падобныя кабінеты вырашыць наўрад ці здольныя, тым, хто сапраўды хоча пачаць новае жыццё, яны дапамагаюць. Сёння больш за пяцьсот чалавек атрымліваюць такі від лячэння, а некаторыя з іх, ВІЧ-інфіцыраваныя, — і спецыяльную тэрапію. Немалая частка пацыентаў вярнулася да працы. Сёння ў Беларусі кабінеты замяшчальнай тэрапіі адкрыты ў Мінску і Мінскай вобласці, Гродне, Гомелі, Салігорску, Полацку, Слуцку, Бабруйску і некаторых іншых гарадах. А сёлета, акрамя барысаўскага, з'явяцца такія кабінеты ў Мінску, Лідзе і Рэчыцы. Між іншым, за кошт сродкаў праекта супрацоўнікі наркалагічных устаноў стажыраваліся за мяжой — у Швейцарыі і Літве.

Марына Хідджаз.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кабінет замяшчальнай тэрапіі наркаманіі пачаў працаваць у Барысаве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика