ФАКТЫ ПАДЗЕІ НАВІНЫ. 21.by

ФАКТЫ ПАДЗЕІ НАВІНЫ

10.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Золатавалютныя рэзервы павялічыліся на 53,9 млн долараў

Паводле папярэдняй інфармацыі, аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ на 1 сакавіка 2012 года склаў 8035,1 млн долараў ЗША. Атрымліваецца, што па выніках лютага рэзервы павялічыліся на 53,9 млн долараў.

У нацыянальным жа вызначэнні павелічэнне склала 78,2 млн долараў, а рэзервы сталі роўныя 9584,7 млн долараў ЗША. Рост фінансавых запасаў краіны выклікалі цэны на золата, якія на міжнародным рынку каштоўных металаў выраслі. Таксама таму паспрыяла сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Начны час — для паўналетніх

У выхадныя супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі ў кругласутачным рэжыме будуць правяраць забаўляльныя ўстановы, якія працуюць у начны час. Пры выяўленні фактаў допуску ў начны час у клубы і на дыскатэкі непаўналетніх, юрыдычных асоб і бацькоў падлеткаў чакае адміністрацыйная адказнасць.

Як паведамляюць ва ўпраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама, у сувязі з ростам на тэрыторыі Мінскай вобласці колькасці злачынстваў, учыненых падлеткамі, органы і падраздзяленні міліцыі Міншчыны прымаюць у святочныя дні шэраг дадатковых прафілактычных мер.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Пажар у школе: пацярпелых магло не быць?

З-за пажару ў Расонскай сярэдняй школе імя Машэрава, які адбыўся 7 сакавіка каля васьмі гадзін раніцы, вучні старэйшых класаў атрымалі траўмы.

Як паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, ужо праз некалькі хвілін да школы прыехалі чатыры падраздзяленні МНС. Эвакуіравалі, у тым ліку і з выкарыстаннем лесвіц, каля 610 дзяцей і выкладчыкаў. Дзякуючы гэтаму ў выніку пажару пацярпелых ад апёкаў ці атручвання ўгарным газам не было. Але з-за таго, што яшчэ да прыезду выратавальнікаў некаторыя школьнікі, спалохаўшыся моцнага задымлення, скакалі з вокнаў, сямёра з іх атрымалі ўдары і пераломы (пра гэта паведамілі ў Расонскай цэнтральнай раённай бальніцы). На дапамогу мясцовым медыкам прыбылі траўматолагі з Віцебска, пацярпелых гатовы былі пры неабходнасці перавесці ў абласны цэнтр для далейшага лячэння. Спецыялісты аказалі падлеткам псіхалагічную дапамогу.

Трохпавярховы будынак школы не пашкоджаны. Прычынай узгарання, паводле папярэдняй інфармацыі, стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, у выніку чаго загарэлася макулатура. Дарэчы, адкрытым застаецца пытанне: чаму макулатура знаходзілася пад лесвіцай?.. Як і такое: дзе яе захоўваць перад здачай на нарыхтоўчы пункт?

Адразу пасля таго, як стала вядома пра надзвычайнае здарэнне, у райцэнтр выязджаў губернатар Віцебшчыны Аляксандр Косінец. Ён на месцы азнаёміўся з сітуацыяй і даў адпаведныя ўказанні.

Супрацоўнікі Следчага камітэта абласнога і раённага ўзроўняў праводзяць неабходную працу. Абавязкова будзе высветлена, чаму ў школе, дзе планава адпрацоўваюцца мерапрыемствы на выпадак узнікнення надзвычайных здарэнняў, пацярпелі дзеці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Жанчына пасля ДТЗ кінула сяброўку, якая памірала

У Мінску ў ноч з 8 на 9 сакавіка пасля ДТЗ жанчына-кіроўца ўцякла з месца здарэння, пакінуўшы ў разбітым аўтамабілі пасажырку ў цяжкім стане, паведамілі ў ДАІ РУУС Фрунзенскага раёна.

9 сакавіка ў 01.50 на вул. Матусевіча ў аўтамабілі "Мазда 626", які рухаўся ў бок вуліцы П. Глебкі, знаходзіліся дзве жанчыны 1974 і 1975 гадоў нараджэння. Кіроўца не справілася з кіраваннем і ўчыніла наезд на асвятляльную мачту. У выніку сутыкнення ў аўтамабіля адарвала багажнік да сярэдзіны салона (аўтамабіль аднаўленню не падлягае). Жанчына-кіроўца ў шокавым стане ўцякла з месца здарэння. Яе сяброўка, якая знаходзілася ў салоне ў цяжкім стане, дастаўлена ў бальніцу хуткай дапамогі. Папярэдні дыягназ — чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія пераломы рэбраў. Асоба жанчыны, якая знаходзілася за рулём, высветлена па дакументах, пакінутых у салоне, вядзецца яе вышук. Улічваючы цяжкасць аварыі, у ДАІ не выключаюць, што тая, якую шукаюць, звернецца па медыцынскую дапамогу.

Кар. БЕЛТА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар у школе: пацярпелых магло не быць? З-за пажару ў Расонскай сярэдняй школе імя Машэрава, які адбыўся 7 сакавіка каля васьмі гадзін раніцы, вучні старэйшых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика