Рубель зрабіў жанчынам падарунак. 21.by

Рубель зрабіў жанчынам падарунак

10.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі рубель вырашыў зрабіць нашым жанчынам падарунак да галоўнага вясновага свята. Ён прадэманстраваў усю сваю моц: замежныя валюты спасавалі перад такім напорам.

Нацыянальная валюта ўмацавалася на гэтым тыдні на 60 рублёў адносна "амерыканца" (мінус 0,7%), ажно на 200 рублёў адносна "еўрапейца" (мінус 1,2%) і на 5,5 рубля — адносна "расіяніна" (мінус 2%).

Але падзенне долара і еўра, напэўна, было выклікана не толькі баявым воклічам нашага рубля. У еўразоне канстатуюць новую рэцэсію, а долар слабее з-за росту цэн на нафту. Аднак радуе хаця б тое, што Грэцыя, дзякуючы сваёй нахабнасці, пазбегла дэфолту. Яна пагрозліва зірнула на ўтрымальнікаў аблігацый, якія не хочуць прымаць удзел у рэструктурызацыі яе доўгу. Тыя пабаяліся, што і сапраўды Грэцыя аб'явіць дэфолт і іх паперы абрынуцца. У выніку доля прыватных інвестараў, якія згадзіліся ўдзельнічаць у выратаванні Грэцыі, ужо ў чацвер дасягнула 85%.

Нагадаем, што дзяржаўны доўг Грэцыі перавышае 350 млрд еўра — з такой сумай Афінам не справіцца самім. Акрамя таго, Еўрапейскі Саюз, акрамя Вялікабрытаніі і Чэхіі, падпісаў новы бюджэтны пакт, згодна з якім вызначаюцца новыя жорсткія патрабаванні да дэфіцыту бюджэту (не больш за 0,5% ВУП).

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі рубель вырашыў зрабіць нашым жанчынам падарунак да галоўнага вясновага свята. Ён прадэманстраваў усю сваю моц: замежныя валюты спасавалі перад такім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика