ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
10.03.2012
—
Новости Общества
|
Пентагон можа атакаваць Іран "суперзброяй"
Міністр абароны ЗША Леон Панета папярэдзіў у чацвер, што калі ЗША нанясуць удар па Іране, то ён будзе больш магутны, чым той, які плануе Ізраіль. А ў справаздачы генерал-лейтэнанта амерыканскіх ВПС Герберта Карлайла названа "суперзброя" для паражэння ядзерных аб'ектаў: ??наймагутная бомба вагой у 13,5 тоны, здольная прабіваць бункеры з таўшчынёй бетону ў 65 метраў. Літва стала лідарам у ЕС па росце ВУПЛітва стала лідарам Еўрасаюза па росце ўнутранага валавога прадукту ў апошнім квартале 2011 года. У кастрычніку—снежні 2011 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2010 года літоўская эканоміка вырасла на 5,4%. Такім чынам Літва заняла па гэтым паказчыку першае месца сярод 27 краін. На 0,1% ад яе адстае Латвія, а трэцяе месца, паводле звестак агенцтва "Еўрастат", займае Польшча (4,3%). Гадавы рост ВУП усіх 27 краін ЕС склаў 0,9%. Соса-Соlа і Рерsі прымусілі змяніць рэцэптыСоса-Соlа і РерsіСо зменяць рэцэпты сваіх напояў, каб пазбегнуць неабходнасці папярэджваць пакупнікоў у штаце Каліфорнія аб наяўнасці канцэрагенаў у прадукце. Улады штата ўнеслі ў спіс канцэрагенаў выяўлены ў кока-коле і пепсі-коле, а таксама ў іх дыетычных варыянтах 4-метылімідазол. Грэцыі ўдалося пазбегнуць дэфолтуУрад Грэцыі атрымаў згоду большасці сваіх прыватных крэдытораў на здзелку па абмене даўгавых абавязацельстваў, што дазволіць краіне пазбегнуць дэфолту, перадаюць інфармагенцтвы. Для таго, каб абмен адбыўся, Афінам неабходна было атрымаць згоду не менш чым 75 працэнтаў крэдытораў. Грэцыі, паводле папярэдняй інфармацыі, удалося атрымаць згоду на здзелку ад 85 працэнтаў прыватных трымальнікаў аблігацый, хоць Афіны і разлічвалі, што атрымаецца абмяняць 90 працэнтаў аблігацый. Рэструктурызацыя суверэннага доўгу прадугледжвае спісанне інвестарамі 74 працэнтаў укладанняў у грэчаскія даўгі. Дзякуючы найбуйнейшай у гісторыі здзелцы такога роду, дзярждоўг Грэцыі скароціцца больш чым на 100 мільярдаў еўра. Міжнародны валютны фонд і ЕС раней зрабілі дасягненне Афінамі дамоўленасцяў з прыватнымі крэдыторамі абавязковай умовай для атрымання Афінамі 130 млрд еўра фінансавай дапамогі. Грэцыя павінна атрымаць грошы да 20 сакавіка, калі ёй трэба пагасіць аблігацыі на 14,5 мільярда еўра. Цяпер Грэцыя, чый доўг роўны 160 працэнтам ВУП, перажывае найбольш цяжкі эканамічны крызіс з часоў Другой сусветнай вайны. КораткаЗацверджаны новы склад Камітэта па Дзяржаўных прэміях Беларусі. Адпаведны Указ № 125 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 сакавіка. Прэзідыум камітэта ўзначаліў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў. Беларусь узнялася з 84-га на 48-е месца (36 пазіцый уверх) у параўнанні з 2008 годам у рэйтынгу ААН па ўзроўні развіцця тэлекамунікацыйнай інфраструктуры. Права на нарыхтоўку (закупку) вінаградных смаўжоў у Мінскай вобласці выставяць на аўкцыён ва Уздзенскім раёне 12 красавіка. Згодна з заключэннем НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, прамысловы запас вінаградных смаўжоў на Уздзеншчыне складае 3 т, без шкоды для навакольнага асяроддзя тут можна нарыхтоўваць 1,5 т смаўжоў. Пачатковая цана лота складае Br2 млн (сума задатку — Br1 млн), права на нарыхтоўку даецца на тры гады. Аналагічны аўкцыён прайшоў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, дзе за чвэрць гадзіны цана лота паднялася ў пяць разоў з Br1,4 млн да Br7,5 млн. Нарыхтоўку вінаградных смаўжоў выставіў на таргі 3 красавіка і Пастаўскі райвыканкам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грэцыі ўдалося пазбегнуць дэфолту Урад Грэцыі атрымаў згоду большасці сваіх прыватных крэдытораў на здзелку па абмене даўгавых абавязацельстваў, што дазволіць... |
|