Журналістаў заклікалі далучыцца да Арміі Жыцця
10.03.2012
—
Новости Общества
|
Беларускім саюзам журналістаў сумесна з аргкамітэтам Рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы "Сям'я — Яднанне — Айчына" на базе Дома праваслаўнай кнігі праведзены семінар па праблемах дэмаграфічнай бяспекі і абмеркаванні праекта "Мемарандума грамадскай згоды журналістаў СМІ, прадстаўнікоў творчых саюзаў пра падтрымку і абарону сямейных каштоўнасцяў". — Мы ў сваім служэнні слову павінны асабліва вылучаць тэму дэмаграфічнай бяспекі, высокіх маральных ідэалаў і Бацькаўшчыны, — адзначыла першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія АНАНІЧ. — Беларусаў павінна быць больш — такую задачу трэба ставіць пры напісанні артыкулаў і сцэнарыяў. На гэтым цудоўным кавалку зямлі хопіць месца, святла, працы, радасці ўсім. Міністэрства інфармацыі будзе і далей надаваць увагу гэтай тэматыцы. Падобны Мемарандум быў падпісаны расійскімі журналістамі пяць гадоў таму, аднак яго падпісанне, нягледзячы на тое, што дакумент не мае юрыдычнай сілы, адбывалася няпроста. Частка рэгіянальных тэлерадыёкампаній Расійскай Федэрацыі, унутрана падтрымліваючы ідэі сацыяльнай адказнасці СМІ за духоўна-маральны стан грамадства, адмовіліся падпісваць Мемарандум з-за таго, што яны не ў стане паўплываць на эфірную палітыку сваіх сеткавых партнёраў, размешчаных у Маскве. "Адмова ад падпісання Мемарандума прадстаўнікамі некаторых СМІ дазволіла вызначыць тыя з іх, якія ва ўгоду камерцыйным інтарэсам не маюць намер адмаўляцца ад антыграмадскай інфармацыйнай палітыкі, — лічаць арганізатары семінара ў Мінску. — Такое размежаванне дазволіла грамадскасці і журналісцкай супольнасці ўжыць розныя меры ўздзеяння на тых, хто свядома працягвае разбуральна ўплываць на маральнасць суайчыннікаў, асабліва на моладзь, ствараючы патэнцыйную пагрозу будучым пакаленням. У выніку падпісанне Мемарандума прадстаўнікамі СМІ рэалізавалася як адзін са спосабаў павышэння адказнасці журналістыкі перад грамадствам". — Мемарандум не мае юрыдычнай сілы, але мае маральную, — падкрэсліў старшыня ўпраўлення Міжнароднага дабрачыннага фонду "Сям'я — Яднанне — Айчына", выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускай праваслаўнай царквы Уладзімір ГРОЗАЎ. — Журналісты, якія падпісалі гэты дакумент (такіх сёння каля 1000), па сутнасці, расстаўляюць свае прыярытэты і ўскладаюць на сябе грамадзянскую і маральную адказнасць перад грамадствам за вынікі сваёй прафесійнай дзейнасці... Расіяне зрабілі той самы крок, які ў канчатковым выніку павінен прывесці грамадства да цывілізаванага вяшчання, да ўсведамлення сям'і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства — як найвялікіх каштоўнасцяў чалавецтва. А мы маглі б не толькі далучыцца да іх ініцыятывы, але, магчыма, і развіць яе! На семінары, які праходзіў у атмасферы творчай вечарыны, створанай паэтам і кампазітарам Вячаславам БАБКОВЫМ і Камерным духоўным тэатрам фонду "Сям'я — Яднанне — Айчына", размова ішла і пра дэмаграфічны крызіс, наступствы абортаў, пагрозу, якая хаваецца ў заходняй мадэлі ювенальнай юстыцыі, тэму моладзевых суіцыдаў і сямейных каштоўнасцяў. І, вядома, пра тое, якую ролю ва ўсім гэтым адыгрывае прэса. Старшыня Беларускага саюза журналістаў Анатоль ЛЕМЯШОНАК паабяцаў, што падобныя сустрэчы-семінары будуць адбывацца не толькі ў сталіцы, але і, часцей за ўсё, у глыбінцы, каб ахапіць як мага большую колькасць прадстаўнікоў СМІ і грамадскіх арганізацый. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускім саюзам журналістаў сумесна з аргкамітэтам Рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы "Сям'я — Яднанне — Айчына" на базе Дома праваслаўнай... |
|