Свастыку з прыступак каля помніка Караткевічу ў Віцебску сцёрлі
13.03.2012 02:00
—
Новости Общества
|
Свастыку з прыступак каля помніка Караткевічу ў Віцебску сцёрлі Графіці з выявай свастыкі, што знаходзілася на прыступках каля помніка Уладзіміру Караткевічу, сцёрлі. 8 сакавіка карэспандэнты “Народных навін Віцебска” заўважылі каля помніка беларускаму літаратару малюнак, які ўтрымліваў выяву свастыкі. Ён быў зроблены на чатырох прыступках ярка-чырвонай фарбай, такой з’едлівай, што, здавалася, яна ніколі не адмыецца. Аднак сёння ад малюнка не засталося і следу. Да гонару дворнікаў прыступкі памытыя так чыста, што ўзнікае ўражанне, быццам брыдкага графіці тут ніколі і не было. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Графіці з выявай свастыкі, што знаходзілася на прыступках каля помніка Уладзіміру Караткевічу, сцёрлі. 8 сакавіка карэспандэнты “Народных навін Віцебска”...
|
|