Ці адрамантуюць у Оршы будынкі манастыроў?. 21.by

Ці адрамантуюць у Оршы будынкі манастыроў?

13.03.2012 10:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці адрамантуюць у Оршы будынкі манастыроў?


Апублікавана “Праграма захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада Орша на 2011—2015 гады”, якая была зацверджаная 26 снежня 2011 года рашэннем №122 Аршанскага гарсавета. У дакуменце адзначаецца, што 3 аб’екты з 25 аршанскіх помнікаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, патрабуюць рэстаўрацыі. Гэта корпус былога кляштара францысканаў, былы манастыр базылянаў і Куцеінскі манастыр.

Усе тры помнікі архітэктуры, якія адносяцца да XVII і XVIII стагоддзяў, знаходзяцца ў моцным заняпадзе, хаця й размешчаныя ў цэнтры Оршы. Будынкі каталіцкага, уніяцкага і праваслаўнага манастыроў зараз належаць аднаму ўладальніку — Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.


Будынак Базылянскага манастыра ў Оршы. Фота Змітра Сакалова/Radzima.org
 
“Праграма”, прынятая Аршанскім гарсаветам, згодна дэкларацыі накіраваная на вырашэнне наступных задач:
 
- захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей Оршы;
- паляпшэнне стану помнікаў гісторыі і культуры;
- ажыццяўленне кантроля за станам аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаных на тэрыторыі горада Орша;
- стварэнне банка дадзеных пра гісторыка-культурныя каштоўнасці;
- выяўленне новых аб’ектаў і занясенне іх у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
- прыцягненне праз публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, праз экскурсіі, культурна-масавыя мерапрыемствы, выставы шырокіх слаёў насельніцтва да праблемаў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, іх папулярызацыя;
- выяўленне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Куцеінскі манастыр у Оршы. Фота Уладзімір Ткачэнка / Radzima.org
 
Згодна з дадаткам да “Праграмы”, гарсавет прадугледзіў наступнае забяспячэнне рэсурсамі мерапрыемстваў: на правядзенне экспедыцый па выяўленню матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей, якія павінен арганізаваць аддзел культуры гарвыканкама Оршы, з бюджэта горада выдаткуецца па 500 000 рублеў (каля 60 даляраў) на 2011 і 2013 гады; на правядзенне мерапрыемстваў па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны — па 1 000 000 рублёў (каля 120 даляраў) на 2011 і 2015 гады.
 
Што тычыцца рэстаўрацыйных працаў па аднаўленню аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, то імі павінны займацца ўладальнікі на ўласныя сродкі. Замест сумаў у каляндарнай сетцы на 2011—2015 гады стаіць фраза: “По мере поступления финансовых средств”. Адкуль, цікава, у Віцебскай епархіі, якая апошнія дзесяць гадоў накіроўвала свае асноўныя высілкі на аднаўленне двух велічных храмаў у цэнтры Віцебска, знойдуцца сродкі на рэстаўрацыю адразу трох манастыроў, ад двух з якіх засталіся толькі муры?
 
Нагадаем, што ў мінулым годзе аршанскія уніяты пачалі збор подпісаў за перадачу гісторыка-культурнага помніка — будынка былога базылянскага манастыра — у маёмасць Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Праўда, ці здольная грэка-каталіцкая абшчына Оршы знайсці сродкі на аднаўленне будынка, таксама пытанне.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апублікавана “Праграма захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада Орша на 2011—2015 гады”, якая была зацверджаная 26 снежня 2011 года рашэннем №122 Аршанскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика