У Астравецкай дзіцячай бібліятэцы стала больш маленькіх чытачоў. 21.by

У Астравецкай дзіцячай бібліятэцы стала больш маленькіх чытачоў

13.03.2012 14:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Астравецкай дзіцячай бібліятэцы стала больш маленькіх чытачоў


Штогод у пачатку сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы адбываецца прысвячэнне маленькіх вучняў у чытачы.

Бібліятэкары – людзі гуманнай і паважанай прафесіі, захавальнікі кніжнай культуры. На бягучым тыдні яны запрасілі да сябе на мерапрыемства, якое называлася “Звычайная гісторыя пра самую звычайную кнігу” першакласнікаў гімназіі №1 і СШ №1.

Загадчыца чытальнай залы Т.А. Кісель і “Каралева Кніга”, ролю якой выканала Яна Грэйць, пазнаёмілі рабят з бібліятэчнай сістэмай, яе структурай, паслугамі, расказалі, як правільна карыстацца кнігай, як яе трэба захоўваць. А ўдзельнікі тэатральнага гуртка ЦВР правялі цікавыя гульні і віктарыну. На свяце таксама прысутнічала гераіня казак Баба Яга (яе ролю сыграла бібліятэкар В.М. Тварагаль), якая праводзіла з дзецьмі “мульцяжную блытаніну”, задавала розныя пытанні пра герояў вядомых казак і весела жартавала з маленькімі гледачамі.
 
Напрыканцы новым чытачам арганізатары ўручылі білеты, расказалі, як імі карыстацца і жадаючых запісалі на абанеменцкае абслугоўванне ў бібліятэку.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у пачатку сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы адбываецца прысвячэнне маленькіх вучняў у чытачы. Бібліятэкары – людзі гуманнай і паважанай прафесіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика