Дзмітрыя Баранава звольнілі з БТ
13.03.2012 14:52
—
Новости Общества
|
Дзмітрыя Баранава звольнілі з БТ Пра гэта Еўрарадыё паведамілі калегі прадзюсара, на якога ўскладаюць адказнасць за фальсіфікацыю вынікаў “Еўрафэста”.
"Больш сюды не тэлефануйце. Ён [Баранаў. - Еўрарадыё] тут больш не працуе", - адказалі Еўрарадыё ў працоўным кабінеце прадзюсара. Нагадаем, 24 сакавіка намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў паведаміў, што менавіта Дзмітрый Баранаў загадаў змяніць вынікі тэлефоннага галасавання на “Еўрафэсце”. Так пераможцай конкурса апынулася Алена Ланская, а гурт Litesound апусціўся на другое месца. Аляксандр Лукашэнка пакараў вымовамі міністра культуры Паўла Латушку і старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку. Чыноўнікам было загадана звольніць вінаватых у падробцы вынікаў галасавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі калегі прадзюсара, на якога ўскладаюць адказнасць за фальсіфікацыю вынікаў “Еўрафэста”. "Больш сюды не тэлефануйце. Ён [Баранаў. |
|