Сяргей Мусіенка: "Шукаюць палітыку нават у такім жахлівым пытанні, як тэрарызм..."
17.03.2012
—
Новости Общества
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва і тым самым паставіў кропку ў самай гучнай крымінальнай справе за ўсю гісторыю нашай краіны. Нагадаем, што тэракт у мінскім метро забраў жыцці 15 чалавек. Асуджаных за гэтае злачынства чакае самае суровае пакаранне, прадугледжанае Крымінальным кодэксам Беларусі, — расстрэл. Еўрасаюз, і ў гэтым няма нічога непрадказальнага, адразу ж адрэагаваў на падобнае развіццё падзей пагрозай пашырэння санкцый у дачыненні Беларусі. Сваімі думкамі на гэты конт згадзіўся падзяліцца кіраўнік аналітычнага цэнтра "ЕСООM" Сяргей МУСІЕНКА: "Асуджэнне Еўрасаюзам рашэння Прэзідэнта адносна непамілавання Канавалава і Кавалёва, на мой погляд, не мае пад сабой падстаў. Я думаю, гэта праяўленне ціску ў чарговы раз на Рэспубліку Беларусь. Барацьба з тэрарызмам, мы бачым гэта і па заходніх краінах, — вельмі няпростая з'ява. Але ж мы правялі вельмі адкрыты, падрабязны судовы працэс. Асвятлілі яго беспрэцэдэнтна, даследавалі ўсе прычыны, карані гэтага злачынства, пастараліся зразумець сацыяльныя матывы гэтых людзей, псіхалагічны партрэт намалявалі, каб папярэдзіць у будучыні падобныя з'явы. Усё зроблена ў рамках беларускага заканадаўства. Падобная рэакцыя Еўрасаюза, безумоўна, дзіўная, асабліва на тым фоне, што кіраўніцтва Інтэрпола вельмі высока ацаніла следчыя дзеянні, якія мы правялі. І адназначна іх успрыняло. Пагроза пашырэння санкцый у дачыненні Беларусі ў сувязі з непамілаваннем Канавала і Кавалёва сведчыць аб палітызацыі працэсу. Тут іншага адказу няма. Мы назіраем, што рашэнні беларускага кіраўніцтва ставяцца пад сумненні, нягледзячы на тое, ёсць для гэтага падставы ці няма. І самае непрыемнае, што нават у такім жахлівым пытанні, як тэрарызм, і то шукаюць палітыку. Заўважце, мы не ўмешваемся ў рашэнні судоў па тых жа тэрарыстах у Іспаніі, Вялікабрытаніі...". Надзея ПАЎЛАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва і тым самым паставіў кропку ў самай гучнай...
|
|