Затрыманы старшыня назіральнай рады "Тэхнабанка"
17.03.2012
—
Новости Общества
|
Пра гэта "Звяздзе" паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі. Старшыня назіральнай рады ААТ "Тэхнабанк" Уладзіслаў Кацарэнка абвінавачваецца ў садзейнічанні службовым асобам некалькіх суб'ектаў гаспадарання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Рабіў ён гэта праз падачу падложных дакументаў, рэквізітаў і рахункаў падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структур, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі і Расіі, якія маюць рахункі ў прыбалтыйскіх банках. За свае незаконныя дзеянні банкір можа атрымаць да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта "Звяздзе" паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.
|
|