ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
17.03.2012
—
Новости Общества
|
Дзярждоўг Іспаніі вырас да 17-гадовага максімуму
У ІV квартале 2011 года дзярждоўг Іспаніі вырас да 68,5% ВУП, і гэта максімальны паказчык за апошнія 17 гадоў, паведамляюць інфармагенцтвы. Дагавор аб бюджэтнай стабільнасці ЕС прадугледжвае, што ліміт дзярждоўгу павінен складаць 60% ад ВУП краіны, сярэдні паказчык па еўразоне ў ІІІ квартале 2011-га быў на ўзроўні 84,7% ад ВУП. Раней іспанскі ўрад прыняў жорсткі пакет захадаў эканоміі на 8,9 млрд еўра, пераважна за кошт скарачэння расходаў бюджэту і павышэння падаткаў, у прыватнасці, для звышбагатых грамадзян. Усяго на працягу 2012-га ўрад мае намер зэканоміць 16,5 млрд еўра. Кэмеран выступіў супраць ізраільскага ўдару па ІранеПрэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу NBС заявіў, што яго краіна не падтрымлівае ідэю вайны супраць Ірана, піша Thе Jеrusаlеm Роst. Паводле яго слоў, ваенная аперацыя, якую можа правесці Ізраіль, зараз не апраўдана. "Не думаю, што ізраільцянам варта дзейнічаць менавіта зараз. Мы ім сказалі, што гэтага рабіць не трэба і што мы не падтрымаем падобныя дзеянні", — распавёў Кэмеран, удакладніўшы, што санкцыі супраць Ірана яшчэ не вычарпалі сябе. Пры гэтым Кэмеран дадаў, што выступае катэгарычна супраць атрымання Іранам ядзернай зброі, паколькі гэта можа выклікаць гонку ядзерных узбраенняў у рэгіёне. Словы "муж" і "жонка" знікнуць у ВялікабрытанііУлады Вялікабрытаніі збіраюцца замяніць словы "муж" і "жонка" ў афіцыйных дакументах на "партнёры". Як паведамляюць інфармагенцтвы, замена слоў нейтральнымі аналагамі пройдзе ў межах кампаніі па легалізацыі аднаполых шлюбаў. Актывісты руху ў падтрымку сэксуальных меншасцяў гавораць таксама аб праекце ўнясення адпаведных змяненняў у закон аб парадку скасавання шлюбу. Па іх словах, існуюць сітуацыі, у якіх выкарыстанне тэрміна "муж" і "жонка" для абазначэння мужа і жонкі непрымальнае. Па афіцыйных звестках, ужо існуючыя бланкі дакументаў будуць знішчаны і заменены новымі, што запатрабуе ад дзяржавы значных выдаткаў. ![]() Малдаўскі парламент у пятніцу выбраў прэзідэнтам краіны 63-гадовага старшыню Вышэйшага Савета магістратуры Мікалая Цімофці. Галасы ў яго падтрымку аддалі 62 дэпутаты пры неабходным 61. Апазіцыя (партыя камуністаў) галасаванне байкатавала, хоць яе прадстаўнік Артур Рашэтнікаў выступіў перад калегамі і заклікаў Цімофці зняць сваю кандыдатуру. Адзначым, што Малдова жыла без кіраўніка дзяржавы з 2009 года — раней 4 спробы абраць прэзідэнта правальваліся, бо ніводзін кандыдат не мог набраць неабходную колькасць галасоў — мінімум 61 са 101 дэпутата. Характэрна, што да апошняга моманту лёс маючага адбыцца галасавання залежаў ад рашэння групы сацыялістаў на чале з Ігарам Дадонам, якая валодае ўсяго трыма мандатамі — але менавіта іх не хапала кіруючаму ў краіне альянсу "За еўрапейскую інтэграцыю" да 61 голасу. Коратка Запасы гатовай прадукцыі ў Беларусі на 1 сакавіка 2012 года дасягнулі Br17,445 трлн і склалі ў фактычных цэнах 48,9 працэнта да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Па выніках студзеня запасы складалі 45,8 працэнта сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, за 2011 год — 58,3 працэнта. На 1 сакавіка мінулага года гэты паказчык складаў 55,2 працэнта. Дзярждума Расіі ўчора ратыфікавала міжурадавае беларуска-расійскае пагадненне аб ажыццяўленні транспартнага кантролю на знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы. Яго мэтай з'яўляецца спрашчэнне перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, а таксама каардынацыя органаў транспартнага (аўтамабільнага) кантролю дзвюх краін пры ажыццяўленні міжнародных аўтамабільных перавозак. Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў супрацоўнікаў беларускага цэнтральнага офіса "МММ-2011". Аб гэтым БЕЛТА заявіў намеснік начальніка цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Артур Стрэх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Малдове пасля трох гадоў усё ж такі выбралі прэзідэнта Малдаўскі парламент у пятніцу выбраў прэзідэнтам краіны 63-гадовага старшыню Вышэйшага Савета...
|
|