Да сюрпрызаў прыроды гатовы
17.03.2012
—
Новости Общества
|
Прыпяць — не толькі самая паўнаводная, але і самая "непрадказальная" небяспечная рака Беларусі, асабліва вясной. Штогод у зону падтаплення вакол палескай Амазонкі трапляе каля 200 населеных пунктаў. Гомельшчына — самая "рачная" вобласць краіны, а значыць, і самая небяспечная ў сэнсе падтапленняў. Прыпяць, Днепр, Сож, Бярэзіна, Пціч ранняй вясной змяняюць звычайна спакойны характар. Сёння рост узроўняў вады на гэтых рэках у сярэднім складае да 20 сантыметраў у суткі. Выратавальнікі гатовы пры неабходнасці дапамагаць рэкам вызваляцца ад ільду штучна. Ледаколы падрыхтаваны — прынамсі, як і іншая тэхніка. Прадугледжаны і варыянт для магчымай эвакуацыі людзей. Намеснік начальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Пішчанкоў гаворыць, што ў вобласці створаны зводныя атрады, байцы якіх поўнасцю экіпіраваныя. Таксама праверана тэхніка, для якой назапашана неабходнае паліва. — Людзі могуць выехаць на надзвычайную сітуацыю ў сувязі з вясенняй паводкай у любы час у любы рэгіён Гомельскай вобласці. Традыцыйна найбольш небяспечнымі лічацца Жыткавіцкі і Петрыкаўскі раёны. Здараюцца падтапленні і ніжэй па цячэнні Прыпяці — у Мазыры, Калінкавічах, на Нараўляншчыне. Калі хутка растае снег у Закарпацці, узнікае найбольш небяспечная паводкавая сітуацыя на паўднёвым Палессі нашай краіны. Менавіта па гэтай прычыне летась на некаторы час адрэзанымі ад "вялікай зямлі" аказаліся некаторыя населеныя пункты вобласці. Бывалі паводкі і на рацэ Сож. Напрыклад, у 2004 годзе прыходзілася эвакуяваць людзей і жывёлу з наваколля Гомеля — Якубоўкі і Чонак. Дарэчы, часцей за ўсё ахвярамі вялікай веснавой вады становяцца жыхары тых населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў нізінах. Многія з іх калісьці будаваліся без дазволу і ўзаконьвалі свае пабудовы па факце іх існавання. Дарэчы, па ацэнках сіноптыкаў, паводка 2012-га стане цалкам звычайнай прыроднай з'явай. Аднак стыхія можа і змяніць планы. Здараецца, што нават невялікая рачулка раптам паказвае нораў. Так што да сюрпрызаў — на ўсялякі выпадак — трэба быць гатовымі. Ірына АСТАШКЕВІЧ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыпяць — не толькі самая паўнаводная, але і самая "непрадказальная" небяспечная рака Беларусі, асабліва вясной. Штогод у зону падтаплення вакол палескай...
|
|