Падчас арышту Канавалава спецназ памыліўся і ўварваўся... да суседзяў
20.03.2012 12:00
—
Новости Общества
|
Падчас арышту Канавалава спецназ памыліўся і ўварваўся... да суседзяў Еўрарадыё пабывала ў мінскай кватэры, дзе затрымлівалі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, расстраляных за тэрарызм. "Адразу памылкова яны пазванілі ў 51-ю кватэру. Суседзі адчынілі, іх паклалі на падлогу ўсіх, а потым разабраліся, спыталі, дзе кватаранты жывуць. Суседзі кажуць, што ў 50-й. Чым яны там ударылі, але дзверы вылецелі адразу. Дом акружылі з сабакамі, каб не скокнулі з вокнаў". Васіль Веліч — гаспадар кватэры, дзе жыў расстраляны за тэрарызм Дзмітрый Канавалаў — паказвае на новыя дзверы. Старыя выбілі так, што выламаліся адразу тры замкі. Гаспадар кватэры злуецца на рыэлтарскую фірму "АрмірА" за тое, што яго падманулі, а цяпер хаваюцца і не хочуць пакрываць расходы на рамонт. Як даведалася Еўрарадыё, яшчэ ў траўні 2010 года Васіль Веліч здаў на год кватэру грамадзяніну Чарвякову, а той праз фірму "АрмірА" здаваў яе... на суткі. "Ён (Чарвякоў - Еўрарадыё) прыйшоў на кватэру з жанчынай. Сказаў, што яго грамадзянская жонка. Мы ўсё аформілі. Я плаціў штомесяц 2 базавыя, так працягвалася год. Я думаў проста так здаваць. Але потым мяне нешта стала хваляваць. А раптам ён некага залье і да мяне будуць прэтэнзіі, таму вырашыў здаць законна. Разлічваўся ён ў час. Першы месяц я прыйшоў на кватэру, а потым ён сказаў, што яму там сустракацца нязручна. Карацей ён не хацеў, каб я там з'яўляўся". Васіль Уладзіміравіч атрымаў адказ ад падатковай, маўляў, грамадзянін Чарвякоў кватэру на суткі... не здаваў, а жыў сам. Але з матэрыялаў суда вядома, што Канавалаў арандаваў гэтую кватэру праз фірму. І дырэктар фірмы, і Чарвякоў адмаўляюць сувязь паміж сабой. "Зараз у мяне там ляжыць кілаграм 40 бялізны. Яны прывалаклі туды ложак, каб больш людзей можна сяліць", — скардзіцца гаспадар. Уся бялізна, дарэчы, пранумараваная, як у інтэрнаце. Па словах суседзяў, за гэты год у кватэры жыло шмат людзей, штотыдзень яны змяняліся. Апошнім праз фірму "АрмірА" зняў гэтую кватэру Канавалаў. Васіль Веліч здаваў кватэру па дамове за 270 долараў. ЧУП "АрмірА" працуе далей, па абвестках у газеце мы знайшлі ад іх прапанову на суткі ад 15 да 30 долараў. Праверка па гэтай справе ў падатковай яшчэ працягваецца. А пакуль гаспадар кватэры зрабіў рамонт за свой кошт. Кватэру хацеў прадаць, але пасля рамонту адмовіўся ад гэтай ідэі. "Мне было агідна, што яны там рабілі! Я не ведаю, хлопцы, што там смажылі, што варылі. Выцяжка была забітая цалкам!"
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё пабывала ў мінскай кватэры, дзе затрымлівалі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, расстраляных за тэрарызм. "Адразу памылкова яны пазванілі ў... |
|