Прыпынкі ў Мінску мяняюць да чэмпіянату свету па хакеі
22.03.2012 02:00
—
Новости Общества
|
Прыпынкі ў Мінску мяняюць да чэмпіянату свету па хакеі Кошт кожнага – 5 тысяч долараў! Старыя прастаялі ўсяго тры гады…
“Мы ж нядаўна мянялі прыпынкі”, - усё разумее намеснік дырэктара “Гаррэмаўтадор” Мінгарвыканкама Анатоль Жамоздзік. Сапраўды, усяго тры гады таму ў Мінску памянялі прыпынкі грамадскага транспарту. Але наперадзе чэмпіянат свету па хакеі… Анатоль Жамоздзік: “Увесь жа горад рыхтуецца да чэмпіянату свету… Таму да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе хутчэй за ўсё нейкая часта прыпынкаў памяняецца”. Увогуле, прыпынкі ў Мінску мяняюць чацвёрты раз за апошнія 10 год! Новы прыпынак
Пакуль гэта эксперыментальныя узоры, тлумачаць улады. Калі яны пройдуць выпрабаванні і спадабаюцца людзям, то іх заменяць па ўсёй цэнтральнай частцы Мінска. “Рэмаўтадор” Цэнтральнага раёна: “…як дадуць ацэнку людзі, якія карыстаюцца грамадскім транспартам, якія будуць ездзіць і будуць стаяць. Як пад дажджом стаяць – зручна-нязручна? А пад снегам?.. Яны павінны прайсці асенне-вясенне-зімне-летні перыяд… Пабачым, як сябе праявяць”. Прыпынак каля дома Ветэранаў вырабіла прадпрыемства “Апекс”. Як даведалася Еўрарадыё, новы прыпынак каштуе… 5 тысяч долараў! “Мы прапанавалі гораду замяніць свае старыя прыпынкі на новыя”, - кажа дырэктар фірмы “Апекс” Сяргей Марушчак. - Рабілі прыпынкі на ўласнай вытворчасці, - імпартная там толькі фарба… Ну, і метал у Беларусі не вырабляюць, прывезлі метал. Але шкло беларускае, падсветка – беларуская, усё куплялі тут…” Нечакана ён параўноўвае новы прыпынак… з айфонам! Еўрарадыё: Чаму ўвогуле вырашылі замяніць прыпынкі? Сяргей Марушчак: А чаму людзі мяняюць тэлефоны на новыя? Вось цяпер пайшлі прыгожыя айфоны! Новы дызайн… Так і мы стараемся адпавядаць…
Падобна, што людзям больш даспадобы новы варыянт. Пра стары яны ўвогуле думаюць дрэнна. “Гэта добрая… Паглядзіце, якая трывалая. А тую што – вецер сагнаў?”, - жанчына на прыпынку чакае 57 аўтобус. І скардзіцца, што раней прыпынкі былі зусім нязручныя. “А я думала, што быў моцны вецер і яе знесла… Гэта больш зручная. Па-першае, ведаеце што, не шатаецца, як раней, цэлае шкло, а там паўсюль дзіркі былі. І калі вецер, то такое ўражанне, што зараз усё гэта паламаецца! Там не тое слова, вялікія дзіркі былі! Гэты прыпынак добры. Нейкі ён утульны. Тут усё закрытае, не дзьме. А гэтыя з дзіркамі – нікуды не гадзяцца!”. Малады хлопец кажа, што прыпынак прыгожы, але дах – празрысты, таму летам будзе пячы сонца. А зімой – холадна сядзець на жалезнай лаўцы. “Зімой, можа, і не пасядзіш, а цяпер – цярпіма, трэба цяплей апранацца!”, - парыруе жанчына. Даведаўшыся, што прыпынкі мяняюць да чэмпіянату свету па хакеі, хлопец прапанаваў свой варыянт… Паставіць прыпынкі ў форме хакейных варотаў, побач заліць лёд, і выдаваць талончыкі ў выглядзе шайбы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт кожнага – 5 тысяч долараў! Старыя прастаялі ўсяго тры гады… “Мы ж нядаўна мянялі прыпынкі”, - усё разумее намеснік дырэктара “Гаррэмаўтадор”...
|
|