Маскевіч: "У нас няма платнай адукацыі ў поўным сэнсе гэтага слова". 21.by

Маскевіч: "У нас няма платнай адукацыі ў поўным сэнсе гэтага слова"

22.03.2012 08:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маскевіч: "У нас няма платнай адукацыі ў поўным сэнсе гэтага слова"


Сто разоў падумаць, перш чым падпісацца пад дагаворам на платную форму навучання, давядзецца абітурыентам гэтага года. Па-першае, кошт навучання ў ВНУ павышаўся ў бягучым навучальным годзе ажно тры разы, таму сем'ям, якія маюць студэнтаў-платнікаў, давялося сур'ёзна зацягнуць паясы. Больш за тое, нават пры сённяшніх даволі вялікіх цэнніках на навучанне кіраўнікі дзяржаўных ВНУ ў адзін голас сцвярджаюць, што рэнтабельнасць платнай формы навучання ў іх — нулявая.

— З усіх выдаткаў, якія нясе навучальная ўстанова пры падрыхтоўцы спецыялістаў на платнай аснове, непасрэдна студэнтамі або іх бацькамі кампенсуецца толькі прыкладна палова, — тлумачыць міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. — Інакш кажучы, вызначаны на сённяшні дзень кошт навучання пакрывае толькі 50% выдаткаў, якія нясе ВНУ. І ў нас няма платнай адукацыі ў поўным сэнсе гэтага слова. Так званая платная адукацыя таксама часткова падтрымліваецца бюджэтам, хоць яшчэ два гады таму платнае навучанне па ўсіх спецыяльнасцях было рэнтабельным.

Адпаведна ўзнікае пытанне, як нам быць далей: падтрымліваць аднолькава ўсе спецыяльнасці або вызначаць нейкія прыярытэты? Размова ні ў якім разе не ідзе аб скарачэнні бюджэтнага набору, дзе кантрольныя лічбы прыёму карэктуюцца з улікам патрэб пэўных галін эканомікі і дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. Мы прапануем пакінуць дзяржаўную падтрымку студэнтаў-платнікаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях, у якіх асабліва зацікаўлена беларуская эканоміка. Гэта, у першую чаргу, тэхнічныя спецыяльнасці, ІТ-спецыяльнасці, прыродазнаўча-навуковыя педагагічныя і медыцынскія спецыяльнасці. Але ў нас ёсць шэраг спецыяльнасцяў, якія маладыя людзі, нягледзячы ні на што, упарта "штурмуюць". Усе жадаюць быць банкірамі, эканамістамі, юрыстамі і бухгалтарамі. Гэты год, відаць па ўсім, таксама выключэннем не стане. Прынамсі 25% апытаных выпускнікоў школ паведамілі, што збіраюцца паступаць на эканамічныя спецыяльнасці. Калі ласка, няхай кожны сам для сябе вырашае, ці згодны ён аплачваць цалкам кошт свайго навучання?

Сёння ўсіх абітурыентаў цікавіць, якім будзе новы кошт? Сяргей Маскевіч пакуль не адважыўся назваць дакладныя лічбы, патлумачыўшы, што кошт навучання залежыць ад многіх акалічнасцяў. Напрыклад, ад таго, колькі выкладчыкаў ВНУ маюць вучоную ступень, якая ў навучальнай установы матэрыяльна-тэхнічная база, ці мае ВНУ статус вядучай у сваёй галіне.

Але няцяжка падлічыць, што сённяшнія цэннікі могуць узрасці сама меней удвая. Няўжо новыя кошты на навучанне не зменшаць колькасць ахвотных? А, з іншага боку, на платную форму навучання цяпер можа быць не конкурс сертыфікатаў, а конкурс кашалькоў...

Што тычыцца ўвядзення ніжняй мяжы тэставага бала, якая паставіць на ўваходзе ў ВНУ шлагбаум перад самымі слабымі абітурыентамі, то мяркуецца, што да ўдзелу ў конкурсе не будуць дапускацца тыя абітурыенты, якія набяруць на цэнтралізаваным тэсціраванні менш як 7 балаў, хоць адпаведны загад яшчэ пакуль не падпісаны. Прычым гэта тычыцца ўсіх экзаменацыйных дысцыплін. Варта нагадаць, што раней такая мяжа вызначалася асобна для кожнага прадмета, прычым знаходзілася яна значна вышэй. І адмянілі абмежаванне з-за таго, што пасля праверкі ўсіх работ удзельнікаў ЦТ стала зразумела, што ў ВНУ могуць застацца незапоўненымі нават бюджэтныя месцы.

Яшчэ адно пытанне, якое хвалюе грамадскасць, — гэта скарачэнне ці нават закрыццё сёлета набору на спецыяльнасці, звязаныя з беларускай філалогіяй. Напрыклад, у БДПУ імя Максіма Танка ў гэтым годзе не будзе набору на чатыры спецыяльнасці, звязаныя з беларускай мовай, нават на "здвоеныя" з англійскай мовай і журналістыкай.

— Па пэўных педагагічных спецыяльнасцях у нас у апошнія гады назіраецца перавытворчасць кадраў, — тлумачыць міністр. — Асабліва гэта тычыцца філолагаў. Змяншаецца колькасць вучняў, змяншаецца і патрэба ў настаўніках. Не трэба забываць таксама пра рэарганізацыю сеткі навучальных устаноў і закрыццё школ у сельскай мясцовасці.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце таксама канстатуюць спад цікавасці не толькі да беларускай мовы, але і да філалогіі ўвогуле. Філалогія не з'яўляецца ў моладзі культавай, як гэта было яшчэ ў 90-я гады, калі на філалагічныя спецыяльнасці былі вялізныя конкурсы. Літаральна кожны год змяншаецца колькасць абітурыентаў, якія здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове, адпаведна менш людзей мае права паступаць на спецыяльнасці беларускай філалогіі. У БДПУ спрабавалі падтрымаць беларускую мову рознымі спосабамі. З гэтай мэтай адкрылі спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура. Англійская мова", "Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова", "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура". Але вынікі апошняй прыёмнай кампаніі не парадавалі: ні на адну спецыяльнасць конкурсу не было. Сёння ў педагагічным універсітэце працягваецца навучанне па спецыяльнасцях "Беларуская мова і літаратура", "Беларуская мова і літаратура. Літоўская мова", "Беларуская мова і літаратура. Польская мова", а таксама па тых, набор на якія летась быў зроблены ўпершыню.

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.Куляшова таксама з-за зніжэння агульнай колькасці абітурыентаў і адсутнасці конкурсу прыём на "здвоеныя" спецыяльнасці "Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура" і "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура" вырашана праводзіць па чарзе праз год. Аднак дыпломы па абедзвюх гэтых спецыяльнасцях даюць права выкладаць як рускую, так і беларускую мову і літаратуру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сто разоў падумаць, перш чым падпісацца пад дагаворам на платную форму навучання, давядзецца абітурыентам гэтага года. Па-першае, кошт навучання ў ВНУ павышаўся ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика