Перавод стрэлак за мяжой адаб'ецца на раскладзе руху мінскіх міжнародных аўтобусаў. 21.by

Перавод стрэлак за мяжой адаб'ецца на раскладзе руху мінскіх міжнародных аўтобусаў

22.03.2012 09:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перавод стрэлак за мяжой адаб'ецца на раскладзе руху мінскіх міжнародных аўтобусаў


У ноч з 24 на 25 сакавіка ў сумежных з Беларуссю дзяржавах стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на адну гадзіну наперад. У сувязі з гэтым аўтобусы дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс", якія выконваюць міжнародныя рэгулярныя рэйсы па шэрагу маршрутаў, зменяць час адпраўлення.

У прыватнасці, аўтобус па маршруце Мінск — Варшава з Мінска ад АВ "Цэнтральны" пойдзе ў рэйс у 18.00 (замест 19.00) па серадах і нядзелях (з Варшавы ў 13.00 па чацвяргах і панядзелках).

Аўтобусы па маршруце Мінск — Каўнас ад АВ "Цэнтральны" штодня будуць выпраўляцца ў 7.20 (замест 8.20), з Каўнаса — у 16.00; па маршруце Мінск — Калінінград ад таго ж аўтавакзала ў 6.00 (замест 7.00) па чацвяргах і суботах, з Калінінграда ў 12.30 замест 13.30 па пятніцах і нядзелях; па маршруце Мінск — Рыга праз Вільнюс ад АВ "Цэнтральны" ў 23.30 (замест 0.30), з Рыгі ў 23.50.

Па серадах, пятніцах і нядзелях аўтобусы па маршруце Мінск — Рыга ад АВ "Цэнтральны" аўтобусы пойдуць у 10.00 (замест 11.00), ад АВ "Маскоўскі" ў 10.30 (замест 11.30), з Рыгі адпаведна па чацвяргах, суботах і панядзелках у 8.00.

Скарыстацца аўтобусам па маршруце Мінск — Рыга па серадах, пятніцах і нядзелях ад АВ "Усходні" можна будзе ў 21.00 (замест 22.00), ад АВ "Цэнтральны" ў 21.30 (замест 22.30), ад АВ "Маскоўскі" ў 22.00 (замест 23.00), з Рыгі адпаведна па чацвяргах, суботах і панядзелках у 21.20. Аўтобусы па маршруце Мінск — Талін праз Бягомль, Лепель, Полацк і Верхнядзвінск пойдуць у рэйс па пятніцах: ад АВ "Цэнтральны" ў 15.30 (замест 16.30), ад АВ "Маскоўскі" ў 16.00 (замест 17.00), з Таліна — па суботах у 16.00.

Пералічаныя маршруты будуць прыбываць у Мінск на адну гадзіну раней згодна з раскладамі.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч з 24 на 25 сакавіка ў сумежных з Беларуссю дзяржавах стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на адну гадзіну наперад. У сувязі з гэтым аўтобусы дзяржаўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика