У Польшчы беларусамі запісаліся 47 тысяч чалавек
22.03.2012 16:18
—
Новости Общества
|
У Польшчы беларусамі запісаліся 47 тысяч чалавек 47 тысяч апытаных падчас апошняга перапісу насельніцтва ў Польшчы назвалі сябе беларусамі. З іх 15 тысяч лічаць сябе і беларусамі, і палякамі адначасова.
Такія звесткі агучыла галоўнае ўпраўленне статыстыкі Польшчы падчас дэмаграфічнага кангрэса ў Варшаве. 109 тысяч жыхароў Польшчы падчас перапісу назвалі сябе немцамі, 48 тысяч — украінцамі, 16 тысяч — цыганамі, 13 тысяч — расіянамі. Паводле перапісу насельніцтва 2002 года, у Польшчы 47,6 тысячы чалавек назвалася беларусамі. Той перапіс быў першым, калі людзі самі вызначалі сваю нацыянальнасць. Праваслаўных у Падляшшы або выхадцаў з рэгіёна нашмат больш, але многія з іх лічаць сябе "праваслаўнымі палякамі". На самавызначэнне беларусаў за мяжой уплывае культурная сітуацыя ў Беларусі, дзе ўсё беларускае застаецца ў загоне. Нязменнасць колькасці беларусаў — вынік сумленнай культурнай працы беларусаў Падляшша. Нагадаем, што на Беласточчыне вяшчае чыста беларускамоўнае радыё "Рацыя", выдаецца незалежная газета "Ніва", дзее Беларускае гістарычнае таварыства. Моладзь ладзіць рок-фэст "Басовішча" ў гарадку. Праходзяць таксама фестывалі бардаўскай песні "Бардаўская восень" у Бельску, царкоўнай музыкі — у Гайнаўцы і шматлікія вясковыя фэсты і святы фальклору. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
47 тысяч апытаных падчас апошняга перапісу насельніцтва ў Польшчы назвалі сябе беларусамі. З іх 15 тысяч лічаць сябе і беларусамі, і палякамі адначасова. Такія...
|
|