Магілёўцы шукаюць таннае малако праз Дзяржкантроль
22.03.2012 17:18
—
Новости Общества
|
Магілёўцы шукаюць таннае малако праз Дзяржкантроль Група гараджан напісала скаргі ў Дзяржкантроль на “Бабушкіну крынку”. Паводле іх, прадпрыемства вінаватае ў тым, што не пастаўляе танную прадукцыю ў крамы.
Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі заяўляе, што ў крамах немагчыма знайсці таннае малако тлустасцю 1%, 1,5% і 3%, тварог тлустасцю 9%, а таксама абястлушчаны кефір. Раней у мясцовай прэсе дырэктар прадпрыемства Ігар Кананчук адзначаў, што таннага малака ў крамах няма, бо на яго не даюць заяўкі крамы. Аляксей Паўлоўскі атрымаў копіі чатырох заявак з крамаў. З іх відаць, што прадукцыю ў крамы не давозіць “Бабушкіна крынка”. На адной з заявак напісана, што 12 скрынак тварагу тлустасцю 9% былі прададзеныя за 40 хвілінаў. ![]() ![]() Магілёўцы ў сваёй заяве просяць вярнуць танную прадукцыю на ўнутраныя рынкі, а вінаватых за недавоз яе ў крамы — адхіліць ад займаемых пасадаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Група гараджан напісала скаргі ў Дзяржкантроль на “Бабушкіну крынку”. Паводле іх, прадпрыемства вінаватае ў тым, што не пастаўляе танную прадукцыю ў крамы. ...
|
|