У панядзелак істотна пахаладае. 21.by

У панядзелак істотна пахаладае

24.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння тэрыторыя Беларусі застанецца ў зоне павышанага ціску, таму па большасці рэгіёнаў захаваецца цёплае веснавое надвор'е, паведамілі рэдакцыі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў, толькі па паўночным усходзе магчымы невялікі мокры снег і дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, умераны. Тэмпература паветра ўдзень 2—9 цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 10—14 градусаў.

Але ўжо ў нядзелю наша краіна трапіць пад уплыў актыўнага цыклону, які рухаецца з боку Скандынаўскага паўвострава на Бранскую вобласць Расіі. Часам чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу, а па паўночным усходзе — з мокрым снегам. Вецер заходні, уначы па паўночным захадзе, а ўдзень амаль паўсюдна — моцны парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 5, максімальная ўдзень — 2—9 цяпла, па поўдні месцамі да плюс 12 градусаў.

А вось у панядзелак на нашу тэрыторыю завітаюць халодныя паветраныя масы з паўночных шырот. Уначы чакаецца ўжо 0 — 7 марозу, а ўдзень — ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, толькі па захадзе да 8 цяпла. Уначы па паўднёва-ўсходняй палове краіны, а ўдзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння тэрыторыя Беларусі застанецца ў зоне павышанага ціску, таму па большасці рэгіёнаў захаваецца цёплае веснавое надвор'е, паведамілі рэдакцыі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика