У гродзенскіх крамах выявілі больш за тысячу тон пратэрмінаваных прадуктаў. 21.by

У гродзенскіх крамах выявілі больш за тысячу тон пратэрмінаваных прадуктаў

27.03.2012 14:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гродзенскіх крамах выявілі больш за тысячу тон пратэрмінаваных прадуктаў


Спецыялісты Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з 6 студзеня да 21 сакавіка праверылі 377 гандлёвых аб’ектаў, якія рэалізуюць прадукты харчавання. Парушэнні патрабаванняў санітарнага заканадаўства знойдзены на 84,6% аб’ектаў.

У 47,2% выпадкаў лядоўні і гандлёвыя залы былі недастаткова чыстыя, у 15,3% у продажы знаходзіліся пратэрмінаваныя прадукты, у 10,9% не выконваўся тэмпературны рэжым рэалізацыі прадуктаў харчавання.

Забракаваныя і знятыя з рэалізацыі 1231,328 кг пратэрмінаваных прадуктаў без адпаведных маркіровачных ярлыкоў і з прыкметамі псавання.

За парушэнні да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута 70 службовых і 6 юрыдычных асобаў.

Праца 20 гандлёвых аб’ектаў прыпыненая, у 2-х кропках абмежаваны асартымент.

 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялісты Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з 6 студзеня да 21 сакавіка праверылі 377 гандлёвых аб’ектаў, якія рэалізуюць прадукты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика