Дэфіцыт здымных кватэр у сталіцы правакуе іх падаражанне. 21.by

Дэфіцыт здымных кватэр у сталіцы правакуе іх падаражанне

28.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кошт паслуг агенцтваў нерухомасці ў красавіку можа істотна павялічыцца

Яшчэ ў першыя два месяцы года на рынак сталічнай арэнды паступала каля 60—70 "новых" кватэр. Тады будучыя кватаранты мелі даволі вялікі выбар здымнага жылля і часам паспяхова таргаваліся з гаспадарамі. Цяпер колькасць такой прапановы сур'ёзна паменшылася, бо штотыднёвыя паступленні арэнднага жылля складаюць каля 30—40 здымных аб'ектаў, паведаміла карэспандэнту "Звязды" начальнік арэнды Цэнтра гандлю нерухомасцю "ПАКОДАН" Аксана Лукашэвіч.

Падобная сітуацыя з дэфіцытам здымных кватэр назіралася 4 гады таму, — адзначае наш эксперт, — калі кліентаў па таннае жыллё запісвалі ў чаргу агенцтва. Выконвалі такія заказы тады на працягу 2—3 тыдняў...

Танных аднапакаёвак амаль не засталося

Нагадаю, што яшчэ ў сярэдзіне снежня бескватэрныя кліенты мелі рэальную магчымасць адшукаць "слабенькія" па якасці аднапакаёўкі коштам 160—180 долараў, то цяпер такога цэнніка ўжо няма. Людзі і зараз шукаюць жыллё з мінімальным цэннікам, але... Агенцтвы цяпер нават адмаўляюцца заключаць дагаворы з тымі патэнцыяльнымі кватарантамі, якія заказваюць жыллё па кошце 170—180 долараў. Такіх танных кватэр у агенцтвах проста няма. Недзе раз на тыдзень у агенцтвах бываюць "слабенькія" аднапакаёўкі коштам да 200 долараў, але яны здаюцца ў арэнду амаль імгненна.

Сярэдні кошт стандартных аднапакаёвых кватэр павялічыўся гэтай вясной да 200—250 долараў. Аднак прапанова і такога жылля зараз значна звузілася. Усё часцей уладальнікі адносна якасных звычайных аднапакаёвак прапануюць свае кватэры па цэнніку, які пачынаецца з 230—250 долараў. Крыху лепшыя па якасці аднапакаёвыя кватэры каштуюць ужо не менш як 250—300 долараў.

Мінімальны кошт двухпакаёвак — 250 USD

Дэфіцыт здымных кватэр назіраецца і ў сегменце двухпакаёвага і трохпакаёвага жылля. Цяпер сярэдні кошт арэнды стандартных двухпакаёвых кватэр складае 250—300 долараў. Танных двухпакаёвак побач з лініяй метро ўвогуле няма. Такія кватэры пасля рамонту, з сучаснай мэбляй і мінімальным наборам бытавой тэхнікі (тэлевізар, халадзільнік і пральная машына) каштуюць ужо ад 350 да 400 долараў.

Крыху павысіліся цэны за арэнду і шматпакаёвых кватэр. Зараз нават часткова пустыя трохпакаёўкі прапануюцца кватарантам за 280—300 долараў. Сярэдні цэннік трохпакаёвых кватэр з мэбляй складае 300—320 долараў. Праўда, попыт на кватэры вялікіх плошчаў сёння мінімальны, бо кватарантам неабходна будзе аплачваць і камунальныя паслугі гэтага жылля. Калі ў такіх шматпакаёвых кватэрах зарэгістраваны толькі адзін чалавек, то кошт камунальных паслуг будзе біць па кішэні кватаранта даволі моцна. Арэнда ўтульнай трохпакаёвай кватэры з сучаснай мэбляй "пацягне" ўжо не менш за 400—500 долараў.

Як падаражэе для кліентаў пошук арэндных кватэр?

Усе паслугі агенцтваў нерухомасці сёння прывязаны да памеру базавай велічыні. З першых дзён красавіка гэтая базавая велічыня павялічваецца з сённяшніх 35 тысяч рублёў амаль у тры разы. Цяпер паслуга агенцтваў нерухомасці па пошуку кватэры для кліента каштуе 350 тысяч рублёў, калі цэннік арэнды такога жылля складае да 200 долараў. У гэтым выпадку агенцтва гарантуе засяленне кватарантаў у кватэру. Такая паслуга "пад ключ", дзе засяленне ажыццяўляецца ў кватэру з цэннікам арэнды больш за 200 долараў, каштуе для кліентаў агенцтва ўжо 525 тысяч рублёў. Зразумела, што павялічваць кошт гэтых паслуг у красавіку адразу ў тры разы будзе не зусім разумна: патэнцыяльныя кліенты пачнуць масава ад іх адмаўляцца. Таму кіраўнікі агенцтваў нерухомасці збіраюцца павялічваць іх кошт толькі часткова, каб не напалохаць кліентаў. Эксперты рынку арэнды ўпэўнены, што кошт комплекснай паслугі агенцтваў пры пошуку здымнай кватэры "пад ключ", павінен не перавышаць 600—800 тысяч рублёў.

Кватэры могуць даражэць нават летам

Пры захаванні цяперашняга дэфіцыту здымных кватэр на рынку сталічнай жыллёвай арэнды нават у "мёртвы сезон" першай паловы лета кошт арэнды памяншацца не будзе, прагназуе Аксана Лукашэвіч.

У мінулыя гады на рынак арэнды паўплывалі студэнты, якія менавіта летам пакідалі здымнае жыллё. Цяпер сітуацыя складваецца крыху іншая. Па-першае, студэнты цяпер больш здымаюць асобныя пакойчыкі, а не кватэры. Акрамя таго, нават кватаранты-студэнты дамаўляюцца з гаспадарамі жылля такім чынам, каб плаціць летам за кватэры крыху менш, але канчаткова не адмаўляцца ад ужо, лічы, "прыгрэтага" памяшкання, бо праз пару месяцаў неабходна будзе зноў шукаць сабе жыллё. А восенню арэнда звычайна даражэе. Па-другое, на рынку арэнды з'яўляецца больш прапановы, калі ў горадзе ажыццяўляецца масавая здача ў эксплуатацыю новага жылля. У гэтым выпадку людзі здаюць такое жыллё пэўны час, каб плаціць па крэдытах. Актывізуецца рынак арэнды і тады, калі ажыццяўляецца шмат здзелак куплі-продажу на другасным рынку нерухомасці. І гэтай тэндэнцыі сёлета няма.

Спецыялісты рынку арэнднага жылля прагназуюць, што гэтым летам дэфіцыт здымнага жылля можа нават павялічыцца: у летні сезон у сталіцу едуць часовыя работнікі з рэгіёнаў, якія будуць здымаць прыватнае жыллё.

Гэты аналіз рынку паказвае, што сёлета летам самыя танныя аднапакаёвыя кватэры будуць мець сярэдні цэннік арэнды не меншы чым у межах 230—300 долараў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт паслуг агенцтваў нерухомасці ў красавіку можа істотна павялічыцца Яшчэ ў першыя два месяцы года на рынак сталічнай арэнды паступала каля 60—70 "новых"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика