На хвалях "Аўтарадыё" будзе вяшчаць радыё “Сталіца”
28.03.2012 16:08
—
Новости Общества
|
На хвалях "Аўтарадыё" будзе вяшчаць радыё “Сталіца” На мінулым тыдні ўжо было пробнае тэставанне. А пераход з УКХ у ФМ дыяпазон адбудзецца ў красавіку.
Пра тое, што частату 105,1 МГц аддалі радыё “Сталіцы”, распавёў Еўрарадыё дырэктар радыёстанцыі Алег Міхалевіч: “105,1 - так, нам выдзелілі гэтую хвалю. Хутчэй за ўсё пачнем на ёй вяшчаць у красавіку. На мінулым тыдні ўжо было пробнае тэставанне”. Пра тое, што гэтую частату верагодна перададуць радыё “Сталіцы,” стала вядома яшчэ ў студзені 2012-га. Нагадаем, 12 студзеня 2011 года рэдакцыя "Аўтарадыё" атрымала прадпісанне Мінсувязі аб Афіцыйнай прычынай пазбаўлення радыёстанцыі частот стала “невыкананне творчай канцэпцыі і распаўсюджванне інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці”. Падчас выбарчай кампаніі "Аўтарадыё" пускала ў эфір ролікі кандыдатаў у прэзідэнты Саннікава і Някляева, дзе тыя заклікалі прыходзіць “на плошчу”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ўжо было пробнае тэставанне. А пераход з УКХ у ФМ дыяпазон адбудзецца ў красавіку. Пра тое, што частату 105,1 МГц аддалі радыё “Сталіцы”, распавёў...
|
|